Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 44 из 453

Зусім закруціўся з гэтай кнігай. І ліст гэты няшчасны даўно ўжо быў напісаны, але цётка Марына заўсёды крыўдавала, калі я не дапісваў асабіста для яе хаця некалькі радкоў. Чалавек яна была пажылы, з капрызамі.

Я вырашыў зваліць урэшце з плячэй гэты абавязак. Дастаў яшчэ адзін аркуш і, памаліўшыся богу, каб толькі не пакрыўдзіць неасцярожным словам, стаў пісаць.

«Марыначка, цётачка! Ты ж у мяне ведаеш, як мне цяжанька пісаць, які я лайдак. Іншая справа званіць, але званіў я і не дазваніўся. Пасля толькі зведаў аб Койданаўскім вяселлі і што вы там былі. Засумаваў я па табе і тату. Калі ён забыў усе словы, акрамя «запселі яны, седзячы ў горадзе» і «прыязджай, паловім рыбу», то хаця ты бяры лахі пад пахі і прыязджай на мяне. Як атрымаеш ліст, то каб назаўтра я цябе ўбачыў. Пагаворым, у тэатр на новую п'есу сходзім. Страшэнна цікава! А то баюся, раптам здарыцца нешта, пашлюць некуды, і тады да лета не чакай. Праўда, вазьмі і прыкаці. Ты ж зараз маеш час. Заадно я дадумаўся купіць вам сёе-тое Прыязджай, скажам, 12-га, у 11 гадзін цягніком. І не чакай доўга. Пад'еду з машынай. Праўда, у чам справа? Давай тэлеграму, калі прыедзеш крыху пазней. А то ў вас з раніцы работа, і ўдзень, і ўвечары работа. Я вас ведаю.

Справы мае з новай кнігаю пайшлі на лад. І так раптам здарылася ўсё! Памаглі рэцэнзіі, дай бог здароўя Пятроўскаму і Клецкіну.

|< Пред. 42 43 44 45 46 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]