Чорны замак Альшански   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 441 из 453

Варта было ўратавацца,жыць столькі год такім няшчасным. І каб на парозе прытомнасці сустрэла смерць. Вось вам і ўцёкі ад рэчаіснасці.

— І таксама не без вашай віны, — сцяўшы зубы, кінуў я. — Калі справа зайшла аб вашай шкуры і шкуры абяздоленага такімі вось, як… Вы выбралі сваю шкуру, а не шкуру няшчаснага чалавека. Што ён перад вышэйшымі меркаваннямі. Абстрактны гуманізм… А як наконт канкрэтнага чалавеканенавісніцтва?

— Не трэба занадта злаваць мяне, — сказаў Альшанскі.

— А колькіх вы з вашай абыякавасцю смяротна пакрыўдзілі?

— Не трэба яго перавыхоўваць, — сказаў Хілінскі. — Пустая справа.

— Пустая, — сказаў гаспадар, — я Альшанскі. А вы што думалі? Апошні. Іншых няма. Вывеліся. Неперавыхаваныя.

— А жылі. На жаль. Не як тыя, атручаныя вайной, што паміралі. Забойцы і ахвяры.

— У забойцаў, на жаль, была сіла і хітрасць. Подлая. Як той Ганчаронак-Боўбель спрытна свой «пабег ад самога сябе» ўладкаваў! Уцёк, пасядзеў у балоце, а іншым раструбіў, што напярэдадні разгрому з-пад бандыцкага расстрэлу збег. Яшчэ і ў героях хадзіў… А за таўкач свой як трымаўся! За грошы і за жыццё. Грошы здрады, грошы крыві — яны для вас скончыліся. Канец! Цяпер сапраўды канец.

— Канец, — сказаў Альшанскі. — Толькі ў мяне не такі, як вы, можа, мяркуеце. Я апошні, і я адыду, як сам захачу, і той сцежкай, якой захачу.

— І толькі не здолееце зрабіць так, каб быць высокай думкі пра свае ўчынкі, пра сваё жыццё.

|< Пред. 439 440 441 442 443 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]