Страница:
439 из 453
Ці, можа, у якасці апошняга жадання яшчэ дадуць?Прынята гэта ў нас ці не?
— Хто вам сказаў, што вам давядзецца выказваць апошняе жаданне? — спытаў Шчука. — Вы ж пра многае не ведалі. Вядома, калі вы тут казалі праўду.
— Я казаў праўду… Але нават калі б давялося — не выказваў бы жаданняў і не наракаў бы… Так, шмат аб чым не ведаў… Але ёсць у падсонечнай іншы суд. Больш непрымірымы, больш жорсткі. І, здаецца, апошні з Альшанскіх якраз і падлягае гэтаму суду.
— Што, бог? — спытаў Хілінскі.
— Гэта вы пагаварыце з Леанардам Жыховічам, — сказаў гаспадар.
— Дзяўчыну якога ў ліку іншых выдаў немцам ваш Высоцкі.
— Спеліся, — іранічна перадражніў нас Альшанскі, — забойца і нашчадак забойцы.
— Патуральнік забойстваў, — сказаў я.
— Смерць Зоі, — хутчэй сцвярджальна сказаў ён.
— Так. Бо хаця яна і сама атруцілася, а ў рэшце рэшт атруцілі яе вы.
— Чаму?
— Не вытрымала. Сумленне здрады не вытрымала. Палічыла раптам, што адзін у яе сапраўдны і быў і яго яна аддала галавою ворагам… Ведаеце, як гэта балюча, хаця й коратка.
— Я тады яшчэ не ведаў пра гэта.
— «Тады» — гэта калі ўпэўніўся, што кнігі ў хаце Мар'яна няма, і паспрабавалі ўзламаць маю хату. Вось тут вам малады чалавек са смеццем і спатрэбіўся. Нехта адчыняе…
— Высоцкі.
— А другі на варце стаіць. І калі я Высоцкага спалохаў, ён паспеў у склеп пад павуцінне прапаўзці, а пасля, пакуль я бегаў на двор, скочыць на вуліцу.
|< Пред. 437 438 439 440 441 След. >|