Страница:
440 из 453
А малады чалавек, «п'яны, як бэля», шмыгнуў да дзяўчат ды прыкінуўся, быццам сп'яну прыпёрся.
— Што ж, і ім зоймемся, — сказаў Шчука.
— Тым больш што, думаецца мне, папаўзуць за ім і яшчэ сякія-такія грахі.
— А што нам застаецца, — сказаў Шчука. — Справай архіва ды айнзацштаба з Адальбертам фон Вартэнбургам ды Францам Кернам іншыя зоймуцца.
— А папіхачоў іхніх я тады ўпершыню ў двары замка заўважыў. Герояў. Вы думаеце, яны спалохаліся, што я фатаграфую разбураны мур? Чорта! Фота сваіх абліччаў яны спалохаліся. Я гэта досыць скора пачаў разумець.
— І маўчаў, — сказаў Шчука.
— Усе маўчалі. І вы былі не лепшы… Але добра, што я там прыдбаў не толькі ворагаў, але і сяброў.
— А ў мяне вось сяброў не было, — сказаў Альшанскі. — Паплечнікі.
— Дый хіба паплечнікі? Паплечнікі — гэта плячо да пляча. «Поплеч», «поруч». А калі людзі с… адзін да аднаго сядзяць, то як гэта называецца?
— «По…», — засмяяўся Шчука.
— Вось менавіта так. І не паплечнікі, а па…
— Гэта што, у вас у навуковым цяперашнім свеце заўсёды такія жарты?
— Жыццё прывучыла… Як былога самага асвечанага на ўвесь павет чалавека — Людзвіка Лапатуху.
— Так, выслізнуў ён тады, — сказаў Альшанскі. — Шанцаванне незвычайнае. Відаць, удалося на апошнім шляху туды заваліцца незаўважана ў хмызы. Варта не далічылася аднаго.
— Цяпер мы ўжо не даведаемся… — пачаў было я.
— Чаму не даведаемся, — сказаў Шчука. — Цудоўна даведаемся. Сведка, які пачаў прыходзіць да памяці.
|< Пред. 438 439 440 441 442 След. >|