Страница:
69 из 453
— Віця, — звярнуўся Шчука да матацыкліста, адвязі Сцепанца, каб стаў ля кватэры… Адрас?… Вось па гэтаму адрасу. Адвязі і адразу вяртайся.
Гук матацыкла хутка заглохнуў у ватным тумане, і зноў стала ціха. Мы ішлі па пластах зляжалай графітнай лістоты. Я зірнуў на гадзіннік, але заўважыў не час, а тое, як над сукном паліто вачавідна мітусіліся мікраскапічныя кропелькі туману.
Край паляны. Я глянуў і раптам убачыў ля самых ног дробныя бязгучныя ўсплёскі, якія зрэдку лізалі пясок, і зразумеў, што гэта не паляна, а возера, густа ахутанае імглой. І адразу ўсё стала на сваё месца, і я нават пазнаў тое, што вакол. І гэтую крывую бярозку з шарападобным капам-наростам на ёй, і, крыху далей, цьмяны цень чаўна на прыколе, і стаўбур чорнага дуба ля вады. Пазнаў возера Романь, куды мы так часта выязджалі рыбаліць з Мар'янам.
І тады прадчуванне нейкай вялізнай бяды, нават упэўненасць у ёй, сціснула маё сэрца.
З паляны на беразе даляцелі глухія галасы, выплылі цені. Некалькі чалавечых, адзін — сабачы. Ля сабакі стаяў маўклівы чалавечак са смешным абліччам. На мяне, пакуль тое, ніхто не звяртаў увагі, і я прыстроіўся да яго.
— Косміч.
— Старшына Велінец, — сіпата сказаў ён.
— А сабака? У-у, саб-бака мой.
— Рам, — і ціха абазваў. — Не раю.
— Укусіць?
— Бескарысна.
Палкоўнік прайшоў паўз нас, і толькі тут я зразумеў, чаму ён трымаўся заўсёды з правага боку і паказваў толькі профіль: у яго амаль не было правага вуха. Я ведаў, што гэта ў яго.
|< Пред. 67 68 69 70 71 След. >|