Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 39 из 75



Ён iх лейцамi i пугай, а тыя анi зь месца! Вылез Прахор зрозвальняў i падыйшоў дарогай паглядзець, цi - баранi Божа, - ня воўча руя заступiла яму дарогу. Толькi ён гэта адыйшоўся з двое гоняў, ажно бачыць: выяжджае зь лесу нейкi малады чалавек на белым канi. I чалавек i конь у залатой зброi, аж мiгцяць у вачох. Прахор гэтак спужаўся, што ня мог крануцца зь месца, а незнаёмы рыцар пад'ехаў да яго й кажа:

- Ня бойся мяне, Прахор, я - Грамавiк, прыяцель i апякун людзей i вораг iхнiх ворагаў. Баба, што ў цябе жыве, няпростая. Гэта Баба-Юга, яна па начах у зялезнай ступе езьдзiць i холад на зямлю наганяе, а памялом з хмар сьнягi страсае. Ты павiнен памагчы мне забiць яе, бо iначай саўсiм лета на сьвеце ня будзе, i народ увесь вымра з голаду й холаду. Але пакуль яна ў людзкой хаце, або ў ступе сваей разьяжджае, я не магу забiць яе. Ты павiнен прымусiць яе выйсьцi днём белым на бязьлюдную ваду.

Прахор абяцаў усё зрабiць, каб памагчы зьвясьцi яе iзь сьвету. Завярнуў свае конi i, прыехаўшы дамоў, кажа бабе:

- Худа, бабка, нiдзе ўжо нiякiх харчоў няма. Усю ваколiцу ператрос i ня купiў нiчога. Спрабую я сазваць людзей i закiнуць тонь у возеры, мо' хоць рыбы дабудзем.

Насклiкаў Прахор людзей iз сваей i суседнiх вёсак i цэлы дзень рубалi прорубкi, пакуль не асеў лёд. Закiнулi невад пад лёд, i Прахор пайшоў да бабы.

- Бабка, - кажа, - мы закiнулi невад, але ня здужаем выцягнуць, яго, вiдаць, рыбы набралася поўна, цi не паможаш нам?

- А цi ня мокра там? - пытаецца баба.

- Э, дзе там, суха! Хлопцы крыху каля палонак наплюхалi, а так суха...

|< Пред. 37 38 39 40 41 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]