Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке)   ::   Автор неизвестен

Страница: 37 из 75

А не знайду людзей, буду слухаць, як шумiць цёмны бор, як бульчыць вада, пералiваючыся ў руччу, i падыграю iм. Эх, цяжка ў нашай старонцы, ды i добра ў ёй... Я яшчэ, як жыў, дык прасiў Бога, каб дазволiў мне па сьмерцi ў Барысаўшчыне астацца. На нiякi рай не прамякяю яе.

- Ну, добра калi так, iдзi сабе з Богам, - сказаў сьвяты Пётра. - А то ты ўсё неба нам папсуеш. Толькi глядзi-ж, ня крыўдуй!

- Якая тут крыўда?

Пакланiўся Дудар апосталу i выйшаў з райскiх варот.

- Я знайду сабе месца. Пайду туды, адкуль прыйшоў.

- У Барысаўшчыну?

- А то куды-ж?

- А я думаю на якую-колечы зьвязду цябе паслаць.

- Нашто на зьвязду? Пайду ў Барысаўшчыну.

Узыйшоў ён на вялiкую нябесную дарогу. Была ноч.

Стаў Дудар спускацца па птушынай дарозе ўнiз. А калi пачуўся на волi, крыкнуў:

- Гэй, гэй! - i пачаў дуць з усей моцы ў дуду.

I гэтак iшоў ён, усё нiжэй, спускаючыся ў барысаўскi бок, пакуль не схаваўся ў пушчы...

Власт

ЮГА I ГРАМАВIК

Гадоў таму капы iзь дзьве будзе, як у вёску Дзянiсава прыйшла, неяк пасьля Зьмiтраўскiх Дзядоў, старая баба. Сюды-туды пакруцiлася па вёсцы i шусь да Прахора ў хату, дый кажа:

- Я ня тутэйшая; але чула аб вашэцi, што чалавек добры, i прыйшла папрасiцца на кутнiцу*. Каштаваць я вам нiчога ня буду, яшчэ i вы каля мяне заробiце, калi за мае грошы пракормiце мяне.

* Наняць кут у хаце.

Прахор падумаў, парадзiўся з жонкай i прыняў тую невядомую бабу да сябе ў хату.

Баба адразу дала Прахору сотню рублёў "на руку".

|< Пред. 35 36 37 38 39 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]