Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
41 из 75
На сваiм невялiкiм кавалку зямлi Вышамiрскi вёў культурнуюгаспадарку. У яго быў добра агледжаны, чысьценькi садок, рыбная сажалка, некалькi калод пчол, канюшына i кавалак сенакосу. Былi пракапаны канаўкi для стоку вады, бо яго палоска зямлi знаходзiлася ў нiзiне ля возера. Над канаўкамi былi пароблены высокiя прыгожыя масткi. У цэнтры яго зямлi стаяла альтанка з круглымi каляровымi акенцамi. Уся яго зямля была абсаджана лiпамi. На некаторых зь iх гнязьдзiлiся буслы. Дзесяткамi год гэты сваеасаблiвы аматар хараства не пакладаючы рук працаваў на сваiм кавалачку зямлi, якi ператварыў у надзвычайна прыгожы куток.
Мне, малому хлопчыку, здавалася, што гэта рай. Голубы Вышамiрскага ляталi над мястэчкам. У сiняве неба яны здавалiся сьнежнымi. Яго буслы выляталi на паляваньне на балота, а нанач вярталiся ў свае гнёзды на лiпах.
Улюбёным заняткам Вышамiрскага было паляваньне. У маёй памяцi ён ужо быў слабы, непрацаздольны. Гаспадаркай пад яго доглядам займалiся дочкi.
За Вышамiрскiм бегаў яго вечны сябар - стары сабака Лютня. Абодва яны дажывалi свой век. Вышамiрскаму асталася адна ўцеха - успамiны, якiмi ён дзялiўся зь людзьмi ўсяе ваколiцы. Яго лiчылi за манюку, бо ён апавядаў такiя дзiвосныя гiсторыi з свайго паляўнiчага жыцьця, якiм, запраўды, цяжка было верыць.
Нявысокага росту, худы, з чыста выгаленым тварам, ён хадзiў ад хаты да хаты i частаваў людзей паляўнiчымi апавяданьнямi. Улетку ён насiў белую палатняную вопратку i такi-ж капялюш. Зiмою ён быў апрануты ў футру. На галаве - цёплая шапка.
|< Пред. 39 40 41 42 43 След. >|