Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
72 из 75
Угледзiць толькi - эх, бяжыць! Укленчыць i смокча, узяўшы соску на язык, толькi хвосьцiкам падрыгвае. Вельмi-ж я любiў падражнiцца зь iм гэтай бутэлькай з малаком. Як ён бегае за мной i мекае i тоўхаецца рожкамi ў каленi!..
Падрос козьлiк i вельмi-ж развалачыўся. Панадзiўся ў Пiлiпавы грады i ўсе капусныя высадкi абцерабiў. Ганяе яго цётка Марта i лаецца: "А каб цябе так ды гэтак!".
А дома ў нас панадзiўся ў каморку, па крупы. Так сабе клямку рогам - раз, дзьверы таўхель, ськiне вечка з кубельца i чаў-чаў-чаў - есьць, толькi бародкай трасе. А то хлеб знойдзе, усе боханы паабгрызае. Проста рады няма. "А каб цябе воўк заеў!" - лаецца мама. А ён забяжыць за вугол ды толькi бародку сваю высуне, цiкуе. Век-жа ня будзеш стаяць, пойдзеш, а ён тады зноў - дэб, дэб - iдзе назад.
А хiтры, хiтры!
Зьбяруцца каля нас мужчыны на вулiцы, гутараць, кураць. А ён - тыц у тое кола iз сваёй барадой, стаiць i слухае таксама. Я да яго з надворку цi з вакна:
- Эй ты, "вэтэрынар"!
А ён адвернецца - "ме-е-е!" - i слухае далей.
- Дайце вы яму, дзядзькi, закурыць! - крычу я, а мужчыны сьмяюцца. Нехта зачэпiць яго, ды ён толькi рогам штурхне i зноў слухае.
Ах ты, барадаты!
* * *
Тата паехаў да цёткi Марыi i прывёз назад нашага Жука.
Наша цётка - удава, жыве на водшыбе й вельмi-ж баiцца зладзеяў. Прыстала да таты ўвосень, i ён даў ёй Жука на ўсю зiму.
Вярнуўшыся дахаты, Жук доўга ня мог супакоiцца, прызвычаiцца зноў. Ляжыць навязаны, маўчыць, маўчыць, а потым - "воў, воў, воў" - пачынае выць ад сумных думак.
|< Пред. 70 71 72 73 74 След. >|