Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
71 из 75
А ўжо толькi ўвечары лах-лах калёсы: узьязджае наш тата на двор. Уваходзiць у хату, а на руках у яго маленькi сiвенькi козьлiк.
- Вось вам i "вэтэрынар" - кажа тата. Разьвязаў казлу ножкi i пусьцiў яго на падлогу. У козьлiка - рожкi i пад мызачкай ледзь-ледзь пачалася бародка.
- Дык гэта ты - "вэтэрынар"? - скубануў я яго за бародку. А ён таўхель мяне рогам, i мы ўсе ў рогат: i тата, i мама, i я.
- Сiўку трывожыць ласiца, - кажа тата, - мне вэтэрынар сказаў. Казыча кабылу, каб яна бегала, спацела, а тады пот яе смокча. Ласiца вельмi казiнага паху баiцца, адразу ня пойдзе. А шаптухi нямаведама што раiлi. Туманяць вочы, дый толькi.
- Ну, будзем бачыць, - сказала мама тату, - што ты iз сваiм казлом вымудруеш.
А козьлiк, мусiць, ня ведаючы, што аб iм iдзе гутарка, скок на лаву, скок на стол, на ложак, а з ложка на печ. Стаў на комiне ды "ме-е-е-"! Першы раз, такiм тонкiм, дрыжачым голасам.
Ах ты, свавольнiк!
* * *
Памясьцiлi козьлiка зь Сiўкай разам.
З таго часу ласiца перастала Сiўку i ганяць, i косы заплятаць у грыве. Толькi козьлiк пасьля ночы стаiць цi ляжыць змучаны, сам ня свой, ды толькi тоненька, дробненька: "Ме-е-е!"...
- О бедны мой "вэтэрынар"! - жартую я, ды яму не да сьмеху. Пасьля-ж i яго пакiнула ласiца, зусiм адчапiлася. Спаць прымасьцiўся ён у Сiўчыным катуху, на сене. Сiўка спачатку пырхала на яго i тулiла вушы, а потым прызвычаiлася цi можа таксама ўцямiла, што ён яе "вэтэрынар".
Паiлi козьлiка малаком з бутэлькi, цераз соску.
|< Пред. 69 70 71 72 73 След. >|