Литаратурныя творы з казачными матывами (на белорусском языке) :: Автор неизвестен
Страница:
70 из 75
Што ты скажаш, Лявон?
- I панясём яго з табой у лес? - спытаўся я.
- Навошта ў лес? Пусьцiм у грады, а ён ужо сам куды захоча, туды й пойдзе.
I мы занесьлi Тупчыка ў вагарод.
... Кажуць, што малы я быў вельмi пацешны, што ў той вечар я выйшаў на вулiцу i там, дзе стаялi мужчыны, сказаў:
- Добры вечар. Хочаце, дык я вам казку скажу.
- Ну, скажы.
I я сказаў:
- Жыў-быў вожык у лесе, а потым узяў ды памёр.
- Што, i ўсё?
- Ну, пэўна-ж усё.
- Дык што-ж гэта за казка?
- А я вам ня казку хацеў расказаць, а праўду.
I кажуць, што я расказаў iм пра Тупчыка, як яму цяпер весела, добра на волi.
Янка Брыль
ВЭТЭРЫНАР
Нашу Сiўку нешта трывожыла. Прыдзеш у хлеў пасьля ночы, дык пад нагамi ў яе кола вытаптана, як ля малатарнi, а сама яна пасусьлена ўся, пад пахамi мокра i грыва паплецена ў коскi, ды гэтак хораша, быццам знарок.
Прабавалi ўсялякай рады. Усiх шаптух абхадзiлi. Адна шаптуха параiла ўзяць чырвонай бульбы зь белымi вочкамi, якая завецца вар'яткай, нацерцi яе на тарку i мазаць Сiўку нанач. Другая параiла, каб апоўначы верхам на Сiўцы аб'ехаць тры разы навакол могiльнiка. Але нiшто не дапамагло.
Узлаваўся наш тата.
- Ну iх, - кажа, - з шаптухамi! Толькi ўсё сала ды крупы зьвёў. Паеду заўтра па вэтэрынара, што ён скажа, паглядзiм.
- Што ён табе паможа, вэтэрынар гэты! - засупярэчыла мама, ды тата сказаў ёй, што "не твая гэта справа", i паехаў. Чакалi мы, чакалi. Мама i стол заслала настольнiкам, i хату разы два перамяла, i хвартух новы падвязала.
|< Пред. 68 69 70 71 72 След. >|