Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 127 из 146

Скардзiлiся на мясцовага памешчыка, якi такую волю пры немцах займеў, што адбiрае ў сялян зямлю, не пускае iх у лес, з дапамогай немцаў жорстка распраўляецца з усiмi тымi, хто быў раней у батрацкiх камiтэтах i ў сельсаветах.

- Пусцiць яму чырвонага пеўня! - скамандаваў Сёмка.

Група партызан адразу ж села на коней i, нягледзячы на цемень ночы, паехала "ў госцi" да памешчыка. I праз якую гадзiну шырокае зарава калыхалася ўжо над лесам i над палямi. I кожны ведаў, што гэта пану навука, што гэта з агнём i дымам пусцiлi партызаны панскiя здабыткi.

Скардзiлiся сяляне i на мясцовых кулакоў, на мельнiка, на старасту, якi задужа налягае на сялян з падаткамi для немцаў, прычым гэтыя падаткi ўскладае на плечы бяднейшых, адбiрае ў iх апошняе дабро, апошнюю карову. Узялiся як след за старасту. Да позняй ночы дапытвалi яго i дзесяткi сведак. Каб добра правучыць кулака, пастанавiлi: адабраць у яго палавiну маёмасцi i раздаць бяднейшым, а лепшых коней узяць у атрад. Узвыў тут стараста, замахаў рукамi, захадзiў, забегаў.

- Хто даў вам такi закон распраўляцца з чужым дабром? Хто мае такое права?

Аж падскочыў тут Сёмка-матрос ды як лясне па стале рэвальверам:

- Маўчы, крывасмок! Вось як пастаўлю да сценкi, пазнаеш тады закон наш i права!

Сагнуўся кулак, згорбiўся. На цiхую авечку зрабiўся. Толькi барада шырокая трасецца ад страху. Прасiцца пачаў:

- Даруйце, таварышы! Па несвядомасцi гэта я, па цемнаце нашай...

Ды бух у ногi з мольбамi, з просьбамi.

Зiрнуў тут дзед Астап, i крыху жаль яго ўзяў.

|< Пред. 125 126 127 128 129 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]