Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 126 из 146



Шалелi генералы i кiдалi сiлы, каб расправiцца з партызанамi. Падцягнулiся i нашы лясныя ваякi. З параходам цяжка было ўпраўляцца, не зацягнеш жа яго ў лес. А па Дняпру хадзiлi ўзброеныя нямецкiя судны, якiя не сягоння, дык заўтра маглi засцiгнуць параход у затоцы i захапiць яго. I як нi шкадавалi хлопцы свайго "браняносца", яны вымушаны былi расстацца з iм. У светлую месячную ноч, зняўшы з парахода ўсе кулямёты i гарматы, вывелi яго партызаны на сярэдзiну ракi i затапiлi на самым глыбокiм месцы, каб перашкодзiць нямецкаму параходнаму руху. А ранiцой з вялiкiм задавальненнем назiралi, як на гэтым месцы затапiўся нямецкi параход, наскочыўшы дном на партызанскага "браняносца".

Лагер свой партызаны прымушаны былi пераводзiць у другiя месцы, каб збiваць з панталыку немцаў.

Шчаслiвыя хаўтуры

Атрад Сёмкi-матроса наблiжаўся да горада, каб дапамагчы рабочым на выпадак якой сутычкi з немцамi. А такiя сутычкi маглi быць. Атрад разбiлi на тры часткi, каб лягчэй было прабрацца праз нямецкiя войскi. У перадавым атрадзе былi Сёмка-матрос, Мiколка, дзед Астап i сотня коннiкаў партызан. З атрадам быў адзiн кулямёт, рэштка кулямётаў была ў другiх атрадах. У кожнага партызана былi карабiнка, рэвальвер, гранаты. Некаторыя спрытнейшыя мелi яшчэ шаблi.

Атрад спынiўся на начлег у адным вялiкiм сяле. Ужо з даўняга часу павялося, што партызаны рабiлi па вёсках суд i расправу над тымi, хто крыўдзiў сялян, хто прыгнятаў бедных. I доўга разбiралi Сёмка-матрос, дзед Астап i Мiколка розныя сялянскiя скаргi i крыўды.

|< Пред. 124 125 126 127 128 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]