Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 42 из 146



Цяжкiя гадзiны

Некаторым можа паказацца, што Мiколку заўсёды жылося весела i бесклапотна: то ракаў ён ловiць, то з дзедам на паляванне ходзiць, то ласуецца "зайцавым хлебам", то ўрэшце з "iмператарскiм вялiчаствам" знаёмiцца, самога Мiкалая Другогахоча за руку пацiснуць. Але гэта толькi так здаецца.

Мала было вясёлага ў Мiколкавым жыццi. Усю зiму мерзлi ў халодным i цесным вагоне, марачы аб цёплых летнiх днях. У дадатак да холаду даймаў i голад, асаблiва калi пачалася вайна. А тут i бяда насцiгла Мiколкаву сям'ю. Неяк аднае ночы ўвалiлася ў вагон цэлая група жандараў. Пабудзiлi ўсiх. Шукалi нечага, нават дзеда паднялi з падлогi i ператрэслi мяшок з саломай, на якiм спаў дзед.

Дзед стаяў пануры, злосны, з жандарамi лаяўся:

- Што вы шукаеце тут, чаго не палажылi?

Адзiн з iх, той самы, якога пабiў некалi дзед на станцыi, штурхануў яго ў грудзi:

- Адыдзi, стары пёс!

Дзед не мог сцярпець такой знявагi i адразу захадзiўся ля свае скрынкi, усё мармычучы сабе пад нос:

- Я табе пакажу, хто пёс... Я стары царскi служака, я царскiя ўзнагароды маю... я...

- Кiнь, стары, свае штукi... Ведаю, хочаш ты свае медалi паказаць iм... - спынiў дзеда бацька. - Непатрэбны iм твае царскiя бляшанкi... у iх вунь у самiх поўныя грудзi бляшанак гэтых. Адна толькi рознiца, што ты сваёй крывёй медалi набыў, а яны набываюць медалi нашай крывёй... Глядзi вось за ўнукам добра, дзед, гадуй яго.

Нiчога не знайшлi жандары, але бацьку забралi, не спыталi Мiколку. А за што? Цi бацька ўкраў што, цi забiў каго? Здаецца ж, нiчога такога з бацькам не здарылася. А вось узялi i ў турму пасадзiлi, як апошняга злодзея.

|< Пред. 40 41 42 43 44 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]