Миколка-паравоз (на белорусском языке)   ::   Лыньков Михась

Страница: 46 из 146

I тады рабiўся весялейшы дзед, жартаваў з Мiколкам, падбадзёрваў яго:

- Не сумуй, унучак, дачакаемся i мы з табою лепшае долi...

Суцяшаў, суцяшаў дзед, але ад цяжкага жыцця захварэў, злёг. Неяк застудзiўся ён на рабоце, прастыў. Ледзь дахаты прыйшоў i злёг, з ложка не падымаўся.

I колькi нi даглядалi за iм мацi i Мiколка, аслаб зусiм дзед, да сябе паклiкаў:

- Вiдаць, трэба мне памiраць... Дык глядзi ж, Мiколка, слухайся мацi, расцi. А ты гадуй хлопца, да працы прывучай... Не было ў нашым родзе людзей, якiя б з чужога мазаля жывiлiся, кожны здабываў хлеб сваiм гарбом...

Заплакаў тут горка Мiколка, баючыся расстацца з найлепшым таварышам сваiм i з другам-прыяцелем.

Але не здаў пазiцыi дзед. Меў здаровую кроў ён. Сяк-так ад хваробы выкачаўся. Толькi надоўга выбыў са строю, i Мiколкавы прыгоды надалей доўга абыходзiлiся без удзелу дзеда Астапа.

А днi iшлi. I неўзабаве пасля дзедавай хваробы пачалi да Мiколкавай сям'i даносiцца чуткi, адна другой дзiўней, адна другой цiкавей. Чуткi iшлi па чыгунцы аж з самага Петраграда. Спачатку цьмяныя, невыразныя, нiбы вялiкi смутак пайшоў у народзе i рабочы люд супроць цара выступае. Хадзiлi чуткi, што скора прыйдзе свабода i буржуям будзе канец. Буржуям i прыганятым iх. Чуткi рабiлiся ўсё больш яснейшымi, i ўжо ў кожнай хаце гаварылi, што ў Петраградзе пачалася рэвалюцыя.

Неяк аднаго разу вечарам да Мiколкавай сям'i зайшоў жандар. Быў ён чамусьцi без шаблi i без свае чырвонае шапкi. I голас быў зусiм не той. I выгляд зусiм не начальнiцкi.

|< Пред. 44 45 46 47 48 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]