Дзикае паляванне караля Стаха   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 244 из 253

Коні імчалі як шалёныя. Дубатоўк, відаць таксама зразумеў, чым гэта пахне, і, азваўшыся шалёным крыкам, пабег з хуткасцю роспачы балотнай сцежкай. Ён бег, а коні за ім, прывучаныя да гэтага тым, хто зараз уцякаў ад іх.

Мы бачылі, што шалёна імчала дзікае паляванне караля Стаха, пазбаўленае коннікаў. Развяваліся ў паветры грывы, твань ляцела з-пад капытоў, і зорка гарэла над галовамі коней.

Бліжэй! Бліжэй! Адлегласць паміж Дубатоўкам і шалёнымі коньмі змяншалася. У адчаі ён збочыў са сцежкі, але звар'яцелыя коні збочылі таксама.

Крык, споўнены смяротнага жаху, даляцеў да нас:

— Ратуйце! О, кароль Стах!…

У той самы момант ногі ягоныя з маху ўскочылі ў бездань, а коні наздагналі яго і пачалі правальвацца. Першы дрыкгант змяў яго капытамі, уціснуў глыбей у смярдзючую багну і загігатаў. Забулькацела, загаварыла дрыгва.

— Кароль Стах!… — даляцела да нас.

Пасля нешта вялізнае заварочалася ў глыбіні, глытаючы ваду.

Пасля коні і чалавек зніклі, і толькі вялікія булькі засіпелі на паверхні.

Як свечка, палаў палац апошняга «рыцара», рыцара начных разбояў і воўчага сонца. Мужыкі ў вывернутых кажухах і з віламі ў руках стаялі вакол дома, залітыя чырвоным трывожным святлом.



РАЗДЗЕЛ ВАСЕМНАЦЦАТЫ

Я з'явіўся дадому брудны, стомлены і, калі вартаўнік адчыніў мне дзверы, адразу прайшоў да сябе. Нарэшце ўсё было скончана, нарэшце раздушылі чыгунную дзікую сілу.

|< Пред. 242 243 244 245 246 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]