Дзикае паляванне караля Стаха   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 251 из 253



Чалавекгэты пайшоў вялікімі крокамі нам насустрач, затрымаў за аброць каня, і мы пазналі Рыгора. Ён стаяў у сваім кажусе, зблытаныя валасы падалі з-пад магеркі на лоб, на добрыя дзіцячыя вочы.

Я скочыў з воза.

— Рыгор, дарагі, што не прыйшоў развітацца?

— Хацеў адных вас сустрэць. Цяжка мне пасля гэтай гісторыі. Вы малайцы, што едзеце, тут паўсюль вам усё будзе нагадваць старое.

Палез рукою ў кішэнь і, пачырванеўшы, дастаў гліняную ляльку.

— Гэта вам, Надзея Раманаўна… Можа, паставіце дзе… успамінаць будзеце…

Надзея ўзяла яго за скроні і пацалавала ў лоб. Пасля дастала з вушэй завушніцы і паклала іх у шырокую чорную далонь паляўнічага.

— Будучай жонцы тваёй.

Рыгор крэкнуў, пакруціў галавою.

— Бывайце вы… Бывайце, лепей, хутчэй… А то адзін грэх з вамі: разрумзаешся, як баба… Дзеці вы. Жадаю вам найлепшага, самага добрага на зямлі.

Я расцалаваў Рыгора ад усяе душы.

— Рыгорка! Лепшы друг! Ёдзем з намі, перасядзіш той час, калі будуць шукаць Дубатоўка і іншых. А то яшчэ які-небудзь паскуднік заб'е цябе.

Вочы Рыгора пасуровелі, і жолвы зарухаліся на сківіцах.

— Го, няхай паспрабуе!…

І рукі ягоныя сціснулі доўгую стрэльбу, аж жылы на іх надзьмуліся.

— Зброя ў руках. Вось яна. Няхай возьмуць! Не паеду. Маё царства — лясы. І гэтае царства павінна быць шчаслівым.

— І я веру ў гэта, — проста сказаў я.

|< Пред. 249 250 251 252 253 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]