Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке)   ::   Бах Ричард

Страница: 33 из 35



У той жа момант яны апынулiся за паўмiлi ад таго месца, дзе толькi што былi, i нацэленыя ў iх дзюбы раз'юшаных птушак уткнулiся ў пустату.

- I чаму гэта так бывае, - разважаў Джонатан, - што цяжэй за ўсё прымусiць птушку паверыць у тое, што яна вольная? Кожная ж з iх можа пераканацца ў гэтым сама, калi патрацiць крыху часу на трэнiроўкi. Чаму гэта павiнна быць так складана i цяжка?

Флетчар усё яшчэ здзiўлена мiргаў ад нечаканай змены месца i абставiн.

- Што гэта ты толькi што зрабiў? Як мы тут апынулiся?

- Ты ж сам сказаў, што не адмовiўся б быць далей ад натоўпу? Хiба не так?

- Так, але як табе...

- Гэтак жа, як i ўсё астатняе, Флетчар. Трэнiроўка.

Да ранiцы Чарада забыла пра сваё шаленства, Чарада, але не Флетчар.

- Ты памятаеш, Джонатан, што ты калiсьцi гаварыў пра любоў да Чарады, такую любоў, што, не зважаючы нi на што, вяртаешся да яе, каб вучыць сародзiчаў.

- Само сабой зразумела.

- Не разумею, як ты можаш любiць гэтую ашалелую банду, якая толькi што хацела забiць цябе.

- Ах, Флетч, мы любiм не гэта. Вядома ж, мы любiм не нянавiсць i злосць. Трэба трэнiравацца, каб убачыць сапраўдную чайку, убачыць у кожнай з iх добры пачатак i дапамагчы iм самiм убачыць яго ў сабе. Вось што я разумею пад любоўю. Калi яна стане прывычкай, прыйдзе i радасць. Цiкава, калi ты, урэшце, гэта зразумееш?.. Мне, напрыклад, памятаецца адна гарачая галава, маладая птушка, яе звалi Флетчар Лiнд.

|< Пред. 31 32 33 34 35 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]