Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке) :: Бах Ричард
Страница:
34 из 35
Ён толькi што стаў Выгнаннiкам, гатовы быў да смерцi бiцца з Чарадой i пачынаў будаваць сваё ўласнае пекла на Далёкiх Скалах. А цяпер ён тут, будуе замест гэтага свой рай i вядзе да гэтага ж усю Чараду.
Флетчар павярнуўся да свайго настаўнiка, у вачах у яго прамiльгнуў страх.
- Я вяду? Ты хочаш сказаць, я вяду? Тут ты настаўнiк. I ты не можаш нас пакiнуць.
- Праўда, не магу? А ты не падумаў, што ёсць i другiя чароды, другiя Флетчары, якiя iдуць па шляху да святла i маюць яшчэ большую патрэбу ў настаўнiку?
- Але я? Джон, я сама звычайная чайка, а ты...
- ...адзiны Сын Вялiкай Чайкi, га? - Джонатан уздыхнуў i паглядзеў на мора. - Я табе больш не патрэбны. Табе трэба i далей шукаць сябе, пакрысе, кожны дзень знаходзiць сапраўднага, бязмежнага i ўсемагутнага Флетчара-Чайку. Ён твой настаўнiк. Трэба зразумець яго i трэнiравацца, рабiць тое, што ён табе загадвае.
Абрысы цела Джонатана закалывалiся, само яно зрабiлася прамянiстае, зiхатлiвае, празрыстае.
- I не дазваляй iм распускаць пра мяне бязглуздыя плёткi або рабiць з мяне бога. Дамовiлiся, Флетч? Я - чайка. I я люблю лятаць, магчыма...
- ДЖОНАТАН!
- Небарака Флетч! Не вер сваiм вачам. Усё, што яны бачаць, мае межы. Глядзi розумам, разбярыся ў тым, што ўжо ведаеш, i ты зразумееш, як трэба лятаць.
Зiхаценне знiкла. Джонатан-Чайка растаў у паветры.
Мiнуў нейкi час, перш чым Флетчар прымусiў сябе ўзняцца ў неба, дзе ён сустрэў групу зялёных навiчкоў, якiя згаралi ад нецярплiвасцi, каб хутчэй атрымаць свой першы ўрок.
|< Пред. 31 32 33 34 35 След. >|