Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке) :: Бах Ричард
Страница:
35 из 35
- Найперш, - змрачнавата пачаў ён, - вы павiнны зразумець, што чайка гэта ўвасабленне iдэi бязмежнай волi, увасабленне вобраза Вялiкай Чайкi, а ўсё ваша цела, ад кончыка аднаго крыла да кончыка другога, ёсць не што iншае, як ваша думка.
Маладыя чайкi пазiралi на яго, як на дзiвака, з лёгкай насмешкай: "Аднак, дружа, твае тлумачэннi не вельмi падобны на правiлы, як рабiць мёртвую пятлю".
Флетчар уздыхнуў i пачаў зноў.
- Гм, так... ну добра, - сказаў ён i прыдзiрлiва паглядзеў на iх. - Пачнём з Гарызантальнага Палёту.
I тут раптам ён зразумеў, што яго сябар i сапраўды анi не больш незвычайны, чым ён сам, Флетчар.
"Мяжы няма, Джонатан? - падумаў ён. - Ну што ж, значыцца, недалёка той час, калi я з'яўлюся з паветра на тваiм беразе i пакажу сёе-тое ў сэнсе палётаў!"
I хоць Флетчар стараўся здавацца сваiм вучням суровым, на хвiлiнку ён убачыў iх такiх, якiя яны былi на самай справе; i яны не тое што спадабалiся яму - ён палюбiў iх. "Мяжы няма, Джонатан?" - падумаў ён i ўсмiхнуўся. Яго шлях да пазнання пачаўся ўжо..
Пераклаў Алесь Мiхальчук
|< Пред. 31 32 33 34 35 >|