Чайка па имени Джонатан Ливингстан (на белорусском языке) :: Бах Ричард
Страница:
6 из 35
- Чайкi нiколi не лятаюць у цемры!"
Джонатан не зважаўна яго. "Так хораша! - думаў ён. - Свецiць месяц, агеньчыкi мiгцяць на вадзе, быццам праменьчыкi маякоў, i цiшыня, спакой..."
"Знiжайся! Чайкi нiколi не лятаюць у цемры! Калi б ты быў прызначаны для начных палётаў, ты меў бы вочы, як у савы! У цябе была б у галаве вылiчальная машына! I ты меў бы кароткiя, як у сокала, крылы!"
Там, на вышынi, сярод начной цемры Джонатан Лiвiнгстан зажмурыўся. Знiк боль, не засталося i следу ад прынятага рашэння.
Кароткiя крылы. Кароткiя, як у сокала, крылы!
"Вось дзе разгадка! Якi ж я быў дурань! Усё, што мне трэба, - гэта маленечкiя крыльцы: усё, што мне трэба, - гэта ўсяго толькi скласцi крылы i ляцець на самых кончыках! Кароткiя крылы!"
Ён падняўся на дзве тысячы футаў над морам i, нi секунды не думаючы пра няўдачу i пагiбель, моцна прыцiснуў да цела шырокiя часткi крылаў, падставiў ветру ўсяго толькi вузкiя, выгнутыя, як крывыя кiнжалы, iх кончыкi i рынуўся крута ўнiз.
У вушах жудасна зароў вецер. Семдзесят мiляў у гадзiну, дзевяноста, сто дваццаць, i хуткасць усё нарастала. Пры ста сарака мiлях у гадзiну вецер не адчуваўся цяпер з гэтакай сiлай, як раней пры сямiдзесяцi, i, крышку павярнуўшы кончыкi крылаў, ён плаўна выйшаў з пiке i шэрым ценем праляцеў над хвалямi, нiбы гарматнае ядро.
Ад ветру ён зажмурыў вочы так, што засталiся толькi вузенькiя шчылiнкi, яго перапаўняла радасць. "Сто сорак мiляў у гадзiну! I не страцiць кiравання! Цiкава, а калi паспрабаваць не з дзвюх, а з пяцi тысяч футаў...
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|