Як брыгадзир Жарар трапиы у Менск (на белорусском языке)   ::   Конан-Дойль Артур

Страница: 2 из 10

Але ў нас яшчэ ёсць адзiн шанец, Жарар. На поўдзень ад нас горад Менск. Расейскi дэзерцiр прызнаўся, што ў менскай ратушы схавана шмат збожжа. Я хачу, каб вы ўзялi сваiх людзей, паехалi ў Менск, захапiлi збожжа i прывезлi яго. Калi вам пашанцуе, то вы ўратуеце армiю. Калi не, то я адно толькi згублю атрад.

Рызыка, але якая высакародная мiсiя! Мае людзi даставяць збожжа з Менска, чаго б нам гэта нi каштавала.

Я ўзяў з сабою маленькi атрад, каб нас было цяжэй выявiць. Уначы мы рушылi на поўдзень, да Менска. Два цi тры разы мы бачылi вялiкiя вогнiшчы, каля якiх грэлiся казакi. Мае людзi рвалiся бiцца з iмi, але ў нас была iншая мэта, мы не маглi рызыкаваць.

Мы ехалi ўсю ноч, пад ранiцу трапiлi ў густы лес. З цяжкасцю прабiлiся праз яго i ўбачылi, што сонца ўжо ўзыходзiла. Я спынiў маiх гусараў пад покрывам лесу i агледзеўся. Побач быў невялiкi хутар. У некалькiх мiлях ад яго - вёска. Яшчэ далей узнiмаўся вялiкi горад, што свяцiўся купаламi храмаў. Гэта быў Менск. Я зразумеў: мы прайшлi ўсе казацкiя заслоны i памiж намi i нашай мэтаю перашкод не заставалася. Мы кiравалiся да вёскi.

Раптам я ўбачыў, як ад хутара нехта паляцеў на канi. Сонечнае святло адбiвалася на ягоных эпалетах, i я зразумеў, што гэта рускi афiцэр. "Ён жа падыме ўсё наваколле", - падумаў я i сцiснуў шпорамi бакi сваёй Фiялцы.

Ён быў адмысловы вершнiк, гэты афiцэр, але ўцячы ад Эцьена Жарара немагчыма. Ён стрэлiў, але прамахнуўся. У наступны момант я скiнуў яго з сядла, саскочыў з Фiялкi i падбег да яго.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]