Як брыгадзир Жарар трапиы у Менск (на белорусском языке) :: Конан-Дойль Артур
Страница:
3 из 10
Ён хутка паклаў нешта ў рот, а я схапiў ягоза горла, каб ён не мог гэтага праглынуць. Сяржант Удэн пад'ехаў да нас i адразу зразумеў, што адбылося.
- Трымайце яго, палкоўнiк, а я зраблю астатняе.
Нажом ён расцiснуў афiцэру зубы i выняў з рота вiльготны кавалак паперы. Я адпусцiў рускага.
- А цяпер, - сказаў я, - да справы. Вашае iмя?
- Алексiс Баракаў.
- З якой вы часцi, вашае званне?
- Капiтан гарадзенскiх драгунаў.
- А што гэта за папера?
- Гэта цыдулка да маёй каханай.
- Якую завуць гетман Платаў? Ну, ну, не трэба лгаць. Гэта важны дакумент, якi вы везлi ад аднаго генерала да другога. Што там напiсана?
- Прачытайце самi, - ён цудоўна размаўляў па-французску, як усе адукаваныя рускiя. Але ён ведаў таксама, што нiводзiн французскi афiцэр не ведаў анi слова па-руску.
Цыдулка была вельмi кароткая. Толькi два сказы: "Няхай французы прыйдуць у Менск. Мы гатовыя".
Але тады нi я, нi мае гусары не маглi прачытаць гэтага. Да мяне трапiў вельмi важны дакумент, ад якога магло залежаць жыццё ўсёй армii, я не мог прачытаць яго! Я яшчэ раз папрасiў палоннага перакласцi змест i паабяцаў яму за гэта волю, але ён толькi ўсмiхнуўся ў адказ.
- Скажыце хаця, што гэта за вёска?
- Даброва.
- А далей, калi я не памыляюся, Менск?
- Але.
- Зараз мы паедзем у вёску i знойдзем там чалавека, якi перакладзе для нас гэтыя два сказы.
У вёсцы мы пад'ехалi да вялiкага цаглянага дома. Ён належаў рускаму папу. Гэта быў няветлiвы чалавек. Але ягоная дачка...
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|