Як брыгадзир Жарар трапиы у Менск (на белорусском языке) :: Конан-Дойль Артур
Страница:
4 из 10
Прыгожая дзяўчына зчорнымi валасамi i з найцудоўнейшымi цёмнымi вачыма, што калi-небудзь глядзелi на гусараў. Часу для заляцанняў, вядома, не было, але мне неабходны быў пераклад.
Таму пасля сняданку я загаварыў з ёю, i хутка мы сталi сябрамi. Я хацеў падвесялiць яе, таму што бачыў слёзы ў яе вачах.
- Чаму вы сумуеце?
- Таму, што адзiн з маiх суайчыннiкаў у вас у палоне.
- Гэта вайна, мадэмуазель. Сёння ён, заўтра - я.
- Але, масье...
- Эцьен, - падказаў я.
- О, масье...
- Эцьен.
- Добра, Эцьен, - сказала яна i злёгку пачырванела. - Падумайце, гэты малады афiцэр паедзе з вамi ў холад i памрэ.
Я сцепануў плячыма.
- У вас такi добры твар, Эцьен. Вы не можаце аддаць гэтага чалавека на смерць. Адпусцiце яго, малю вас.
Раптам у мяне з'явiлася цудоўная думка. Я адпушчу гэтага рускага, але запатрабую ў маёй Сафi нешта наўзамен. I я загадаў прывесцi да мяне капiтана Баракава. Я ўзяў з яго слова, што ён застанецца ў гэтай вёсцы, пакуль мы не вернемся з Менска.
- Адзiн чалавек з таго цi другога боку, - сказаў я, - не зробiць перамогi ў вялiкай вайне. Вы вольныя, капiтан.
Сафi была шчаслiвая.
Калi ён пайшоў, я выняў з кiшэнi паперку i звярнуўся да Сафi:
- А зараз я хацеў бы, каб вы трошкi павучылi мяне рускай мове.
- З задавальненнем, Эцьен.
- Пачнём з гэтага, - сказаў я i разгарнуў паперу перад ёю. - Што тут напiсана?
Яна здзiўлена паглядзела на паперу.
- Тут напiсана, што калi французы прыйдуць у Менск, то ўсё загiне.
|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|