Як брыгадзир Жарар трапиы у Менск (на белорусском языке) :: Конан-Дойль Артур
Страница:
8 из 10
Дзверы расчынiлiся, увайшоў мой былы палонны Алексiс Баракаў. У адной руцэ ён трымаў талерку з гарачым мясам, у другой - бутэльку вiна.
- Маўчыце, - сказаў ён, - я нiчога не магу зараз растлумачыць. У мяне мала часу. Але не кладзiцеся спаць i чакайце.
З гэтымi словамi ён паставiў ежу з вiном на падлогу i выйшаў.
"Чакайце", - гэтае слова грэла мяне больш за мяса i вiно. Што Баракаў меў на ўвазе?! Чаму я не павiнен класцiся спаць? Чаго чакаць? Няўжо ў мяне з'явiўся шанец трапiць на волю? Я пачаў малiцца.
Прайшло гадзiны паўтары, калi я пачуў лёгкiя крокi ў калiдоры. Заскрыгатаў ключ, i перада мною паўстала Сафi.
- Масье... - пачала яна.
- Эцьен, - паправiў я.
- Вас не змянiць, - сказала яна. - Вы даравалi мне?
- Дараваў? Што?
- Божа, вы так i не зразумелi? Вы папрасiлi мяне перакласцi, i я пераклала. Але там было зусiм не тое, што сказала я.
- Што ж там было?
- Няхай французы прыйдуць у Менск. Мы гатовыя.
Я адхiнуўся ад яе.
- Вы здрадзiлi мне! Вы завабiлi мяне ў пастку. Гэта з-за вас я згубiў свой атрад! Якi ж я дурань, што паверыў жанчыне!
- Не абвiнавачвайце мяне, палкоўнiк. Я руская, i мой абавязак - служыць сваёй Айчыне. Няўжо французская дзяўчына дзейнiчала б iнакш? Калi б я пераклала ўсё дакладна, то вы не паехалi б у Менск. Скажыце, што вы даруеце мне!
Яна стаяла, гледзячы на мяне сваiмi цудоўнымi вачыма, i хаця я думаў пра сваiх салдат, я не мог не дараваць гэтай жанчыне.
- Вось i добра, - сказала яна, - вам шкада сваiх, а мне сваiх.
|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|