Як брыгадзир Жарар трапиы у Менск (на белорусском языке) :: Конан-Дойль Артур
Страница:
6 из 10
Рускi драгунскi афiцэр сказаў нешта сваiм салдатам. Да мяне падвялi Фiялку i прымусiлi сесцi ў сядло. Мая левая рука была прывязана да партупеi драгунскага сяржанта. Так я i рэшткi майго атрада выехалi з Менска.
У рускай армii вы знойдзеце ўсё самае лепшае, але i ўсё самае благое ў свеце. Самым жа благiм для мяне быў камандзiр кiеўскiх драгунаў маёр Сержын. Ён бiў маiх салдат, што iшлi, як яму здавалася, занадта павольна. Аднойчы ён хацеў ударыць i мяне, але нешта ў маiх вачах спынiла яго.
Я ўшчэнт змёрз i нiчога не разумеў: дзе я, куды мы едзем? Раптам Фiялка спынiлася. Я ўзняў вочы i ўбачыў знаёмы цагляны дом. Мы былi ў Даброве! Падумаць толькi, яшчэ ранiцай мы снедалi тут з маёй Сафi, а яе пераклад прывёў нас да смерцi i палону. Але такi ўжо лёс салдата, сябры, сёння пацалункi, заўтра - раны, сёння вiно ў палацы, заўтра - вада з лужыны.
Рускiя злезлi з коней i прымусiлi мяне зрабiць тое самае. Яны хацелi спынiцца на ноч у Даброве. Я ўбачыў папа: цяпер ён быў нават залiшне ветлiвы i радасны. За iм выйшла Сафi. Я зацята глядзеў, як яна вiтала Сержына з перамогаю. Потым яна паглядзела на мяне, i я ўбачыў у яе вачах жаль да мяне. Сафi павярнулася да Сержына i пачала штосьцi гаварыць яму. Ён хiтаў галавой, але потым згадзiўся i паклiкаў мяне.
- Гэтыя добрыя людзi просяць, каб я дазволiў вам правесцi ноч пад iх дахам. Я не магу адмовiць iм. Хаця, шчыра кажучы, я пакiнуў бы вас на марозе, гэта астудзiла б вашую залiшне гарачую кроў.
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|