Выродливы хлапчук (на белорусском языке) :: Азимов Айзек
Страница:
7 из 64
Цяпер ягоны тварздаўся ёй знаёмым. Вядома ж, гэта менавiта яго яна бачыла на экране, калi аб'явiлi пра пасадку касмiчнага карабля на Марс. А калi гэта сапраўды той самы Дэвенэй, то гэта магло азначаць толькi тое, што доктар Хоскiнс збiраецца зараз прадэманстраваць нешта вельмi важнае.
- Калi вы лiчыце, што гэта дапаможа, то чаму б вам i не выкарыстаць аналогiю? - спытаўся Дэвенэй.
- Ну, добра. Значыць, так: вы, безумоўна, ведаеце, што вы не зможаце чытаць кнiгу з шрыфтам звычайнага кегля, калi кнiга гэтая ад вас на адлегласцi ў шэсць футаў, але гэта адразу робiцца мажлiвым, як толькi адлегласць памiж вашымi вачыма i кнiгаю скароцiцца да фута. Як вы бачыце, у дадзеным выпадку пакуль што дзейнiчае правiла - чым блiжэй, тым лепш. Але калi вы наблiзiце кнiгу настолькi, што памiж ёю i вашымi вачыма застанецца ўсяго адзiн толькi дзюйм, вы зноў страцiце здольнасць чытаць яе. Адсюль вам павiнна быць зразумела, што iснуе такая перашкода, як вельмi вялiкая блiзкасць.
- Хм, - хмыкнуў Дэвенэй.
- А вось вам другi прыклад. Адлегласць ад вашага правага пляча да кончыка ўказальнага пальца правай рукi складае прыкладна трыццаць дзюймаў, i вы можаце свабодна дакрануцца гэтым пальцам да правага пляча. Адлегласць жа ад вашага правага локця да кончыка ўказальнага пальца той жа рукi напалову меншая, i калi кiравацца сама простай логiкай, то выходзiць, што дакрануцца правым указальным пальцам да правага локця лягчэй, чым да правага пляча, аднак жа зрабiць вы гэтага не можаце.
|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|