Выродливы хлапчук (на белорусском языке) :: Азимов Айзек
Страница:
6 из 64
Яна выразна бачыла ў адным з пакояў электронную плiту i халадзiльную ўстаноўку, а ў другiм- абсталяванне ваннай. А прадмет, якi ёй удалося разгледзець у трэцiм пакоi, мог быць толькi часткаю ложка, маленькага ложка...
Хоскiнс размаўляў з нейкiм мужчынам. Хоскiнс iх не пазнаёмiў, i мiс Фэлоўз нiчога не заставалася, як спадцiшка назiраць за iм. Гэта быў худы мужчына сярэднiх гадоў, даволi прыемнай знешнасцi, у яго былi маленькiя вусiкi i жывыя вочы, якiя, здавалася, усё бачаць.
- Я зусiм не збiраюся, доктар Хоскiнс, рабiць выгляд, што мне ўсё гэта зразумела, - гаварыў ён. - Я хачу сказаць, што разумею сёе-тое ў тых межах, якiя даступны дастаткова iнтэлiгентнаму неспецыялiсту. Але, нават улiчваючы межы маёй кампетэнцыi, я хачу заўважыць, што адзiн бок праблемы мне менш зразумелы, чым другi. Я маю на ўвазе выбарачнасць. Вы здольны прайсцi вельмi далёка, дапусцiм, гэта можна, зразумець. Чым далей вы рухаецеся, тым больш туманныя, расплывiстыя робяцца аб'екты, а гэта патрабуе вялiкай затраты энергii. Добра. Але ў той жа час вы не можаце дасягнуць больш блiзкага аб'екта. Вось гэта i ёсць загадка для мяне.
- Калi вы дазволiце мне скарыстаць аналогiю, Дэвенэй, я паспрабую паказаць вам праблему ў такiм святле, каб яна здавалася менш парадаксальнай.
Iмя незнаёмага, якое прамiльгнула ў размове, мiжволi зрабiла на мiс Фэлоўз уражанне, яна адразу здагадалася, хто ён. Гэта, вiдаць, быў сам Кандзiд Дэвенэй, якi пiсаў для тэлевiзiйных навiн нарысы на навуковыя тэмы, той Кандзiд Дэвенэй, асабiстай прысутнасцю якога былi адзначаны ўсе сама буйныя падзеi ў навуковым свеце.
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|