Выродливы хлапчук (на белорусском языке) :: Азимов Айзек
Страница:
5 из 64
Што такое Стасiс? Якiя адносiны да дзяцей мае гэты вялiзны, падобны на адрыну, будынак, служачыя з незразумелымi значкамi на адзеннi, доўгiя калiдоры i тая характэрная атмасфера менавiта тэхнiчнага прадпрыемства, якую нi з чым нельга зблытаць?
Яна пыталася ў сябе, цi варта вяртацца сюды вечарам, цi не лепш не прыходзiць зусiм i тым самым правучыць гэтага чалавека за яго пагардлiвую паблажлiвасць. Але ў той самы час яна не сумнявалася, што вернецца, хоць бы толькi з незадаволенай цiкаўнасцi. Яна павiнна высветлiць, пры чым жа тут усё-такi дзецi.
Калi роўна а палове восьмай яна зноў прыйшла, то адразу звярнула ўвагу на тое, што ёй не спатрэбiлася нiчога пра сябе паведамляць. Усе, хто трапляўся ёй на дарозе, як мужчыны, так i жанчыны, здавалася, вельмi добра ведалi не толькi тое, хто яна, але i характар яе будучай работы. Яе адразу правялi ў будынак.
Яна ўбачыла доктара Хоскiнса, але той, мелькам зiрнуўшы на яе i невыразна назваўшы яе iмя, нават не запрасiў яе сесцi. Яна сама спакойна падсунула да парэнчаў крэсла i села.
Яны былi на балконе, з якога адкрываўся вiд на вялiзную шахту, запоўненую нейкiмi прыборамi, падобнымi на штосьцi сярэдняе памiж пультам кiравання касмiчнага карабля i кантрольнай панеллю электроннай лiчыльнай машыны.
У другой частцы шахты ўзвышалiся перагародкi, якiя служылi сценамi для кватэры без столi. Гэта быў як бы гiганцкi лялечны домiк, унутранае абсталяванне якога праглядвалася як на далонi з таго месца, дзе сядзела мiс Фэлоўз.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|