Загадкавы святы :: Буль Пьер
Страница:
21 из 49
- Я прыйшоў да цябе з любоўю, а ты мяне цураешся!
Тады сэрца самага здзiчэлага пракажонагамякчэла, i ён са слязьмi прымаў яго пацалунак. Зрабiўшы гэта i агледзеўшы ўсе закуткi, каб упэўнiцца, што не прапусцiў нiкога - нi хворага ў пасцелi, нi дзiцяцi ў калысцы, - чужынец выходзiў i нецярплiва iшоў да наступнага дома.
Ён скончыў свой абход i зноў апынуўся на галоўнай вулiцы пасёлка позна ўночы. Некалькi пракажоных, якiя не спалi, убачылi яго ў гэты момант у святле лiхтара, якi трымаў брат Роз. Яны заўважылi, што яго твар быў бледны i мокры ад поту, i ад думкi, што ён ахвяруе сваiм здароўем дзеля iх, iм зрабiлася прыемна. Брат Роз тым часам малiў яго крыху адпачыць, перш чым iсцi ў вялiкi лепразорый, што ён збiраўся зрабiць. Манах хацеў забраць яго ў сваю халупу, раз ужо ён не скарыстаўся з гасцiннасцi абата, але незнаёмы адмовiўся махам галавы. Яны перакiнулiся некалькiмi словамi, якiх нiхто не пачуў, i схавалiся ў цемры. Святы знiк, i ў тую ноч на вулiчках пасёлка больш не бачылi яго ценю. Усе былi перакананыя, што ён урэшце заначаваў у манаха. Паступова размовы сцiхлi, i цiша зноў запанавала на Гары Хворых.
6
Тама д'Арфёй падняўся незадоўга да першай ранiшняй малiтвы (яшчэ не было шасцi) i пайшоў у каплiцу, каб падзякаваць небу. Ён прабыў там зусiм нядоўга, бо яму было вельмi цiкава даведацца, як там новы госць лепразорыя. Выходзячы, ён напаткаў Жана Маяра. Той акурат скончыў ранiшнi абход у лякарнi. Лякарня, або, як казалi, Божы дом, уяўляла сабой доўгi барак, дзе размяшчалi хворых, стан якiх вымагаў сталага лячэння.
|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|