Загадкавы святы :: Буль Пьер
Страница:
23 из 49
Ён самне ўхваляў нiякiх эксцэсаў, i, хоць ён не прызнаваўся сабе ў гэтым, яго бянтэжылi паводзiны незнаёмага.
- Не мая воля патушыць святы агонь, - сказаў ён, - але, магчыма, мне ўдасца пераканаць яго паберагчы свае сiлы дзеля самой яго мiсii.
- Тады правядзiце мяне. Я павiнен наведаць вялiкi лепразорый. Мы абавязкова сустрэнем гэтую птушку, i вы зможаце яго паўшчуваць. Сёння я збiраюся заначаваць на паўдарозе да вяршынi, а заўтра падымуся на самы верх. Ужо даўно я не адведваў майго цемнаскурага калегу.
Гэтай фамiльярнай фразай пра мурына, якi жыў на вяршынi, Жан Маяр намякаў на элементарныя веды ў медыцыне, якiя, як яму здалося, ён у таго разгледзеў. Але нiякi жарт не мог уратаваць абата ад трымцення, калi гаворка iшла пра чорную жудасць. Аднак лекар стаяў на сваiм:
- Апошнiм часам вы не пакiдалi сценаў манастыра, а гэта вам не пашкодзiла б. Пракажоным патрэбен мацыён у разумных межах.
З хвiлiну абат вагаўся. Яго зусiм не вабiла правесцi ноч дзе бог дасць. Але лекар меў рацыю: ён не выяўляў нiякага жадання пакiдаць манастыр i адчуваў дакоры сумлення за тое, што стараўся пазбягаць сустрэч са страшнымi пракажонымi. Да таго ж яму карцела як мага хутчэй пабачыць чужынца. I ён наважыўся.
- Пойдзем, - сказаў ён. - Сядзенне ў чатырох сценах кепска адбiваецца i на душы, i на целе. Я з вамi.
Яны выйшлi з манастыра разам з верным братам Розам, якi нёс скрынкi з лекамi, i з маладым пракажоным, на якога нагрузiлi коўдры i харч. Гэты пракажоны прыслужваў абату.
|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|