Загадкавы святы   ::   Буль Пьер

Страница: 22 из 49

Манахаў, якiя хадзiлi б ля хворых, не было, а брат Роз часцей за ўсё быўзаняты iншымi справамi, i таму лекар патрабаваў ад пракажоных, якiя яшчэ былi чагосьцi вартыя, па чарзе глядзець хворых, што яны рабiлi, не хаваючы агiды.

Жан Маяр размаўляў з братам Розам. У адказ на пытанне: "Дзе ён?", якое абат задаў яшчэ здалёк, ён пацiснуў плячыма i буркнуў:

- Пайшоў да вялiкага лепразорыя. Пайшоў яшчэ давiдна, пераначаваўшы ў Божым доме.

- У Божым доме! Але ж наша ўбогая лякарня заваленая хворымi, нават пракажоным не хапае ложкаў.

- Ён так пажадаў, - сказаў брат Роз, - ён спаў з двума самымi страшнымi хворымi.

- Ён спаў з пракажонымi?!

- Ён так пажадаў, - паўтарыў манах. - Ён паспаў усяго некалькi гадзiн, а перад тым дапамагаў даглядаць хворых.

- Мэтр Жан, - сурова сказаў абат, - хiба гэта не захапляе вас?

- Не спрачаюся, гэта смелы ўчынак, i я не адмовiўся б, каб бог паслаў нам добраахвотнага санiтара, да таго ж святога. Я не пярэчыў бы гэтаму, калi б святы дух не выяўляўся ў iм праз шкодную гарачку. Ён ашалеў. Калi так пойдзе далей, яго здароўе не вытрымае. Да таго ж няма хваробы больш шкоднай за шаленства, нават калi яно святое, i сёння з ранiцы ўсе мае лайдакi заразiлiся iм. Гэтыя эмоцыi нiчога iм не дадуць. Вам трэба ўжыць свой аўтарытэт, каб прымусiць яго крыху сцiшыцца i праяўляць сваю святасць больш памяркоўна. Гэта вам кажа медык. Баюся, каб уся гэтая ўзрушанасць не перарасла ў вар'яцтва.

Абат задумаўся. Ён ведаў, што яго сябар - чалавек цвярозага розуму i добры лекар i што ён часта, як бы мiмаходзь, дае добрыя парады.

|< Пред. 20 21 22 23 24 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]