Загадкавы святы   ::   Буль Пьер

Страница: 31 из 49



Заклапочаны тым, каб у час свайго турнэ не ўпусцiць нiводнай душы, ён, вядома, збочваў на кожную сцежку, якiя вiлiся вакол гары, заходзiў укожную хацiну i такiм чынам iшоў па доўгай спiралi, у той час, як лекар i яго спадарожнiкi паднялiся самай кароткай дарогай.

Апусцiлася ноч. Натоўп пракажоных на паляне выглядаў цяпер нейкай няяснай масай, i абат адчуў ад гэтага палёгку. Яго балюча ўразiла гэтая безлiч гнойных балячак, мярзотных язваў, лахманы скуры, што вiселi на панявечаных руках, якiя часам, здавалася, былi гатовыя адарвацца ад цела, як ссохлыя пялёсткi, усе нягоды, якiя сталi звыклымi ў гэтым ужо жахлiвым месцы. Ён хацеў, хоць i не прызнаўся б у гэтым, каб цемра разагнала i смурод, якi iшоў ад зборышча, смурод кепскай праказы, не такi, да якога ён ужо прызвычаiўся ў малым лепразорыi.

Калi ў хацiну ўварвалася хваля паветра яшчэ больш смярдзючая за iншыя, ён збялеў, ускочыў i рэзка прычынiў дошку, якая замяняла аканiцу. Потым яму стала сорамна за гэтую нестрыманасць, i ён, прыгнечаны, зноў сеў.

- Бедныя людзi, - прашаптаў ён.

- Праказа забiвае паволi... - сказаў лекар. - Але вы дарэмна так засмучаецеся, абат. Хвароба дае i пэўныя выгоды.

- Сапраўды выгоды, - прашаптаў, падцiснуўшы, як раз'юшаны леў, свае вялiзныя губы Тама д'Арфёй.

- Вядома. Праказа добра адганяе ўзброеных людзей, а такое лiха, як вайна, здаецца, збiраецца надоўга пасялiцца ў нашым каралеўстве. Наша слаўная праказа прымушае ангельцаў трымацца воддаль. Нiводзiн вораг каралеўства не наважыцца напасцi на лепразорый - як i нiхто свой, дарэчы. I дзякуй богу.

|< Пред. 29 30 31 32 33 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]