Загадкавы святы :: Буль Пьер
Страница:
29 из 49
Раптам па ўсiм наваколлi разнёсся яго смех, якога яны яшчэ нечулi. Смяяўся ён, як i гаварыў, праз зубы. Хутка стала ясна, што ён прапаноўваў хлапчукам прыняць яго ў гульню i тыя, зацiкаўленыя, згадзiлiся.
Новая гульня была прасцейшая, але таксама iнспiраваная праказай. Цяпер старэйшы хлапчук начапiў на сябе належныя аксесуары i выконваў ролю пракажонага. Астатнiя, крычучы ад страху, уцякалi, а ён ганяўся за iмi, бразгаючы сваiмi жалязякамi. Той, каго ён даганяў, павiнен быў замянiць яго. Але чужынец па-свойму ўвайшоў у гэтую гульню: замест таго каб уцякаць ад пракажонага, ён пайшоў яму насустрач, абняў, прыцiснуў да сябе i пацалаваў.
Калi ён адпусцiў хлопчыка, той выглядаў збянтэжаным, але незнаёмы ласкава загаварыў да яго, i тады ўся гурма сабралася вакол iх. Падобна было, што ён звяртаўся да iх з чымсьцi накшталт казанi, з якой лекар i абат разабралi толькi знаёмае ўжо пытанне, сказанае з горкiм папрокам:
- Хiба ўсе людзi не браты?
- Вось дык прапаведнiк! - прашаптаў Жан Маяр. - Абат, гэта ваш сур'ёзны канкурэнт.
Падобна было, што ён ахрысцiў свавольнiкаў у сваю веру. Калi гульня ўзнавiлася, яна стала дэманстрацыяй мiласэрнасцi. Чужынец стаў выконваць ролю пракажонага, а хлопчыкi, замест таго каб уцякаць, кiдалiся ў ягоныя абдымкi i цалавалi яго.
Усе яны, у тым лiку i той хлопчык, што з плачам уцёк, але потым вярнуўся, пабывалi ў яго абдымках. Пасля гэтага, быццам страцiўшы ўсякую цiкаўнасць да гульнi, ён раптам адкiнуў вэлюм i чырвонае сэрца i, нiчога не сказаўшы, iмклiва пайшоў прэч, угору па схiле.
|< Пред. 27 28 29 30 31 След. >|