Здарэнне (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
2 из 40
Вось дзеля таго, каб на стужках памяцi з'явiлася гэта разбiтая на дзiрачкi лiчба, яны сядзелi амаль пяцьдзесят дзён у пустынным месцы, якое пры iншых абставiнах, мажлiва, i было б зваблiвым, хоць бы як мясцовасць, прыдатная пад альпiнiзм. Аднак альпiнiсцкiя раскошы былi сурова забаронены, i сама большае, што мог дазволiць сабе Пiркс, гэта падчас сейсмiчных i трыянгуляцыйных замераў маляваць у сваiм уяўленнi першыя трасы альпiнiстаў.
Планета не мела нават сваёй назвы, акрамя як Ёта дроб 116, дроб 47 Праксiмы Вадалея. З усiх тых, якiя Пiркс калi-небудзь бачыў, яна была найбольш падобная на Зямлю: з малым, жоўтым сонцам, салёным акiянам, бурачкова-зялёным ад працавiтых водарасцяў, што насычалi атмасферу кiслародам, i вялiкiм, трохлапым кантынентам, пакрытым першабытнай раслiннасцю. Планета была б прыдатная пад каланiзацыю, калi б не тая акалiчнасць, што сонца яе было тыпу новаадкрытай разнавiднасцi УП, няўстойлiвае, з нераўнамерным выпраменьваннем, а паколькi астрафiзiкi наклалi сваё вета, то хоць чарговая ўспышка на Новай магла адбыцца толькi праз сто мiльёнаў гадоў, розныя планы асваення гэтай зямлi запаветнай даводзiлася закрэслiць.
Пiркс часам шкадаваў, што дазволiў сябе ўгаварыць на гэту экспедыцыю, але не было тое шкадаванне цалкам шчырае.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|