Здарэнне (на белорусском языке) :: Лем Станислав
Страница:
21 из 40
Гэтая гара магла б мець багатую гiсторыю: абходныя ўзыходжаннi, розныя варыянты яе пакарэння, кронiка поспехаў i ахвяр, фатаграфii, пазначаныя пункцiрамi трас i крыжыкамi, што азначалi сама высокiя з дасягнутых мясцiн; Пiркс умудрыўся ўявiць сабе гэта з найвялiкшай лёгкасцю, больш таго: яму здавалася дзiўным, што гэта не так.
Масена, крыху згорбiўшыся, iшоў першы. Штораз мацнейшае святло дня не пакiдала больш нiякiх iлюзiй наконт "лёгкiх мясцiн" сцяны - гэта зманлiвае адчуванне лёгкасцi i бяспекi было выклiкана блакiтнаватай смугой далечы, якая так спакойна абдымала кожны ўчастак блiскучай скалы. Дзень, ясны i чысты, дабраўся ўжо да падарожнiкаў, iх доўгiя рухомыя ценi дасягалi вяршынi асыпку. Ад каменнай сцяны да асыпку вялi два вялiкiя жалабы, у якiх яшчэ стаяла ноч; застылы паток гравiю ўздымаўся там i нечакана знiкаў, паглынуты моцнай цемрай.
Даўно ўжо нельга было ахапiць масiў адным поглядам. Прапорцыi змянiлiся, сцяна, якая з адлегласцi нiчым не адрознiвалася ад iншых, уяўляла непаўторную iндывiдуальнасць формаў, а наперадзе нiбы вырастаў з-пад рассыпанай картачнай калоды пляскатых плiт вялiзны слуп - павялiчваўся, пашыраўся, рос, пакуль нарэшце не адпiхнуў i не засланiў усё iншае i застаўся адзiн у халодным, змрочным цянi нiколi не асветленых сонцам мясцiн. Яны якраз узышлi на ўчастак вечнага снегу, пакрыты пырскамi злятаючых зверху камянёў, калi Масена запаволiў крок, пасля спынiўся, нiбы прыслухоўваючыся. Пiркс, якi падышоў да яго першы, зразумеў - Масена паказаў пальцам на сваё вуха, у якiм тырчаў шарык-маслiна мiкрафона.
|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|