Плата (на белорусском языке)   ::   Эллин Стенли

Страница: 11 из 15

Акрамя таго, можна было даплыць проста да дзвярэй. Нават не трэба было праходзiць каля людзей. - Чэпi плюнуў за борт, каб пазбавiцца салёнага смаку марской вады ў роце. - Там маэстра па масажу, якога завуць Бенi, хутка напаткае сюрпрыз. Можа, нават ужо. - Ён не мог стрымаць усмешкi, думаючы пра гэта.

- I ўсё ж, стары, - сказаў Дэл, - такiмi дамовамi нават на хлеб не заробiш. А ў Бродэрыка грошы ёсць. Я не жартую, ён на самай справе мяшок з грашыма.

- Мне трэба толькi тое, што мне належыць. Каб трэба было больш, я б яму так i сказаў.

- Ну, зразумела. Але ведаеш, колькi, як мне сказаў Ейц, каштуе гэты кацер "Бялiнда"? Сорак тысяч. А той iхнi "кадылак" у Пам-Бiч? Колькi ў iм усяго панапхана, не хапае, бадай, толькi аўтамата па продажы "кока-колы".

- Ну i што з таго? Што яны сабой уяўляюць - два тлустыя старыя з кучай грошай? Калi хочаш мець з iмi справы, трэба не забываць, што тлушч i старасць неад'емныя ад грошай рэчы.

- Тады гэта не той выпадак. Што будзе далей, пасля Фрыпорта? Ты ж не мяркуеш вяртацца разам з iмi?

- Нi ў якiм разе. Я думаю, што мы махнём на якiя-небудзь астравы ў тым баку. Потым, можа, у Мексiку. У Акапулька. Як ты наконт гэтага?

- Мне любое месца будзе ў самы раз, калi гэта не Дананг або што-небудзь накшталт таго, - азiрнуўся цераз плячо Дэл. I калi ўжо гаворка зайшла пра гэта, у небе зноў з'явiўся верталёт берагавой аховы. З моцным строкатам ён ляцеў уздоўж берага ў паўночным кiрунку. - Слухай, мне робiцца моташна нават ад гуку вось такiх штук, - сказаў Дэл.

|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]