Плата (на белорусском языке)   ::   Эллин Стенли

Страница: 9 из 15

Потым ён падышоў на дыбачках, нiбы тарэадор, якi цэлiцца ў быка сваёй пiкай, узняўшы рукi i адставiўшы левы локаць, як бы папярэджваючы нападзенне. Правая рука мiльганула ў паветры, i ён спрактыкавана, з усяе моцы, нiбы сякерай ударыў краем далонi па патылiцы старога. Здубянелае тулава канвульсiўна тузанулася, ногi ад каленяў тарганулiся ўгору, потым звалiлiся на стол, i адна з iх закалацiлася. Чэпi зноў стаў на дыбачкi i ўдарыў яшчэ раз. Нага перастала калацiцца. Цела абмякла, здавалася, на стале ляжыць куча цеста. Жылаватая рука са скурчанымi пальцамi саслiзнула з паверхнi стала i заматлялася ўнiзе.

Чэпi выцягнуў з-за пояса цэлафанавы пакет, дастаў адтуль нож, адкрыў лязо. Ён сцягнуў цёмныя акуляры высока на лоб чалавека, каб яны яму не перашкаджалi, i потым адным ударам нажа адсек вуха. Кроў не палiлася цурком, толькi пацякла кволым струменьчыкам па самой ране. Чэпi таропка абцёр лязо нажа чыстым ручнiком i паклаў вуха ў пакет.

Выходзячы з галерэi на яркае святло, ён аслеп ад сонца i, накiроўваючыся да басейна, ледзь не збiў з ног пару. Ён хутка паплыў да глыбейшага канца, стараючыся трымацца далей ад трамплiнаў для скачкоў у ваду, але ўжо каля лесвiцы ў канцы басейна пачуўся моцны ўсплёск вады, вада шуганула яму ў твар, па галаве нешта ўдарыла, i проста перад iм з'явiлася нейкая перашкода.

Гэта збоку скокнула ў басейн дзяўчына i цяпер перабiрала рукамi ў вадзе, сутыкнуўшыся нос у нос з Чэпi. Ёй было гадоў шаснаццаць-сямнаццаць, твар амаль схаваны за пасмамi доўгiх прамых валасоў. Адкiнуўшы iх убок, дзяўчына загаварыла занепакоена:

- Праўда, я не хацела.

|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]