Плата (на белорусском языке)   ::   Эллин Стенли

Страница: 13 из 15

- Я сур'ёзна пытаю - ты забiў яго?

Чэпi кiўнуў галавой у бок стала.

- А ты што думаеш, ён ляжаў там i прасiў мяне адрэзаць яму вуха?

- Але хто ён? Божа, ты, вiдаць, не мог нават даведацца, хто быў той чалавек!

- Я не спяшаюся, - адказаў Чэпi. - Я магу пачакаць i даведацца, прачытаўшы заўтра газеты ў Фрыпорце. Але плату я хачу атрымаць, не чакаючы гэтага. - Ён выставiў руку i на далонi зрабiў патрабавальны рух. - Цяпер самы раз.

- Плату? - перапытаў Бродэрык.

- Слухай, ты пайшоў у заклад, выставiў сваiх дзесяць даляраў супраць маiх дзесяцi цэнтаў, сцвярджаючы, што я не змагу гэтага зрабiць. Я гэта зрабiў. Так што надышоў час плацiць.

- Але клянуся Богам, я зусiм не ставiўся да гэтага сур'ёзна, - вымавiў у роспачы Бродэрык. - Я нават не думаў, што ты гэта зробiш. Так, прыйшлося да слова. Ты ведаў, што гэта былi не больш чым разважаннi. Ты павiнен быў гэта ведаць.

- Ты паведамiў яму план гатэля, - уступiў у гутарку Дэл. - Ты сказаў яму, дзе можна знайсцi чалавека для гэтай мэты. Менавiта ты асцерагаўся, што на зваротным шляху нас могуць заўважыць з верталёта. Дык цi не думаеш ты даваць заднi ход?

- Слухай, ты, - пачаў Бродэрык, але адразу ж асекся, матляючы галавой згодна са сваiмi думкамi.

Да Бродэрыка хуткiм крокам падышоў Ейц i ўзяў яго за руку.

- Слухай, Брэд, што я табе скажу як твой юрыст. Аддай яму любыя грошы, бо ты ўлез у гэтую справу па самыя вушы. I не надумай везцi iх на Багамы цi куды-небудзь яшчэ за межы краiны. Мы можам дабрацца, пакуль не сцямнела, да Кi-Ларга i выкiнуць iх там.

|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]