Плата (на белорусском языке)   ::   Эллин Стенли

Страница: 14 из 15



- Фрыпорт, Кi-Ларга - куды толькi вам падабаецца, - пацiснуў плячамi Чэпi. Ён узяў са стала нож, выцягнуў лязо, пакруцiў яго, любуючыся, як яно паблiсквае на сонцы. Потым скiраваў нож у бок жывата Бродэрыка. - Але спачатку я атрымаю ўсё, што мне належыць.

Бродэрык глянуў унiз на нож, потым уверх - на твар Чэпi. З-за яго спiны, ад штурвала пачуўся голас Дэла:

- Нас тут двое.

Бродэрык вызвалiў руку, якую моцна трымаў Ейц, i сунуў яе ў заднюю кiшэню. Выцягнуўшы адтуль пачак купюр у вялiкай залатой сашчэпцы, ён выцягнуў з яго дзесяцiдаляравую банкноту i сунуў яе Чэпi.

- За дзесяць вашывых даляраў, - сказаў ён, як бы ўсё яшчэ не верачы таму, што адбылося.

Чэпi ўзяў банкноту, агледзеў яе з двух бакоў, як бы правяраючы, цi не фальшывая яна. Потым разарваў яе на дзве паловы, высока ўзняў iх i пусцiў па ветру. Паперкi затрапяталi, падхопленыя ветрам, над гюйс-штокам ля кармы "Бялiнды II" i апусцiлiся на хвалю, што пенiлася за кацерам.

- Гэта была нiчога не вартая частка закладу, - сказаў Чэпi. - Як цяпер наконт сапраўднай платы?

- Сапраўднай платы? - перапытаў Бродэрык.

- Сэр, вы мне гаварылi, што, калi ўсё ж такi я гэта здзейсню, вы станеце перада мной i скажаце, што вы нiчога не ведалi наконт гэтага. Вы гаварылi, што, гледзячы мне проста ў вочы, скажаце, што цяпер у В'етнаме хлопцы не горшыя за тых мокрых курыц, з якiмi вы былi ў Карэi. Не горшыя i, можа, нават намнога лепшыя. Ну, дык гаварыце!

- Калi гэта тваё ўяўленне аб сапраўдным мужчыну, - вымавiў праз зубы Бродэрык.

|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]