Мечаны (на белорусском языке) :: Лондон Джек
Страница:
9 из 15
Аднойчы ранiцай, тыднi праз тры, мы са Стывам стаялi на беразеракi паблiзу ад Доўсана. Ад возера Бэнет наблiжалася невялiкая лодка. Раптам я ўбачыў, што Стыў здрыгануўся i нi з таго нi з сяго пачаў лаяцца, што было зусiм не ў яго прывычках. Я паглядзеў на лодку: на носе ў лодцы, навастрыўшы вушы, сядзеў Мечаны. Мы пусцiлiся наўцёкi, нiбы набiтыя сабакi, нiбы баязлiўцы, нiбы злачынцы, хаваючыся ад правасуддзя. Менавiта апошняе i падумаў палiцэйскi, якi бачыў нашыя ўцёкi. Ён вырашыў, што ў лодцы сядзелi ахоўнiкi парадку, якiя шукалi нас. Не чакаючы, чым усё гэта кончыцца, ён пагнаўся за намi i затрымаў нас у салуне. Мы доўга тлумачылi, чаму не хацелi вяртацца на бераг i сустракаць лодку з Мечаным. Урэшце ён перадаў нас пад варту другому палiсмену, а сам пакiраваўся да лодкi.
Як нас адпусцiлi, мы пайшлi да сябе i, падыходзячы да хаты, убачылi Мечанага, якi сядзеў на ганку i чакаў нас. Як ён даведаўся, што мы жылi менавiта там? У тое лета ў Доўсане было прыблiзна сорак тысяч жыхароў; i як Мечаны змог сярод мноства хацiн знайсцi нашу? Як ён наогул даведаўся, што мы ў Доўсане? Мяркуйце самi. Толькi не забывайцеся, што я казаў вам пра яго розум i пра тое несмяротнае i недаступнае розуму нешта, якое свяцiлася ў яго вачах.
Мы так i не змаглi збавiцца ад Мечанага. У Доўсане было занадта многа людзей, якiя куплялi яго ў нас на Чылкуцкiм перавале, i пагалоска пра яго пайшла па ўсiм горадзе. Некалькi разоў мы саджалi яго на параход, што плыў унiз па Юконе, але Мечаны проста выходзiў на бераг на першым жа прыпынку i варочаўся па беразе дамоў.
|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|