Мечаны (на белорусском языке) :: Лондон Джек
Страница:
10 из 15
Мы так i не змаглi нi прадаць яго, нi забiць, хоць i я i Стыў спрабавалi зрабiць гэта. Дый нiхто другi не мог забiць Мечанага. Ён быў нiбыта загавораны ад смерцi. Аднойчы я бачыў Мечанага ў бойцы на галоўнай вулiцы горада. На яго навалiлася не меней пяцiдзесяцi сабак. Калi iх разагналi, я са здзiўленнем убачыў Мечанага - цэлага i нечапанага, ён моцна стаяў на чатырох лапах, а два сабакi з гайнi ляжалi мёртвыя.
Аднойчы я быў сведкам, як Мечаны сцягнуў са склепа ў маёра Дынвiндзi такi цяжкi кавалак ласяцiны, што ледзь скакаў, толькi на адзiн крок апярэджваючы кухарку-iндыянку мiстэра Дынвiндзi, якая гналася за iм з сякераю ў руках. У той час, калi Мечаны ўзабраўся на ўзгорак, а кухарка перастала даганяць, з хаты выбег сам маёр Дынвiндзi i разрадзiў свой "вiнчэстэр" у паветра. Ён двойчы зараджаў стрэльбу, расстраляў усе патроны, але нi разу не зачапiў яго. А крыху пазней прымчаўся палiцэйскi i аштрафаваў маёра за стральбу з агнястрэльнай зброi ў межах горада. Маёр заплацiў штраф, а мы са Стывам заплацiлi маёру за ласяцiну па адным даляру за фунт мяса разам з касцямi. Ён сам купляў гэтую ласяцiну па такой цане: мяса ў той год было дарагое.
Я вам расказваю толькi пра тое, што бачыў на свае вочы. Цяпер расскажу яшчэ пра адзiн выпадак. Я бачыў, як Мечаны правалiўся ў палонку. Яго, як саломiнку, адразу засмактала цячэннем пад лёд, таўшчыня якога перавышала тры футы. Ядраў трыста нiжэй па цячэннi была другая вялiкая палонка, з якой бралi ваду ў бальнiцу.
|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|