Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 25 из 278

Нарэшце я звяртаюся да яе: "Як цудоўна, як мiла патрасаеш ты, прыгожая Фацiда, гэтым рондалем i сваiмi ягадзiцамi! Якую цудоўную рыхтуеш ежу! Тройчы шчаслiвы той, каму ты хоць пальцам дакрануцца да яе дазволiш!" На гэта дзяўчына, наколькi прыгожая, настолькi развязная, кажа: "Адыдзiся ад майго агню, бядак, бо калi нават найменшая мая iскра цябе запалiць, дык ушчэнт згарыш! Тады нiхто, апроч мяне, агню твайго не патушыць, бо я не толькi рондалi, але i ложак патрасаць умею!"

8. Сказаўшы гэта, глянула на мяне i засмяялася. Аднак я не адышоўся, пакуль усю яе не агледзеў, прытым найбольш мяне цiкавiлi яе твар i валасы. На iх глядзеў я раней хцiвымi вачамi пры людзях, iмi цешыўся пасля ў сваiм пакоi. Прычына гэтай маёй асаблiвай увагi ясная i зразумелая, бо гэта частка цела заўсёды адкрытая i найперш трапляе нам на вочы, i чым для рэшты цела служаць расквечаныя вопраткi, тым для твару валасы - яго прыроднае ўпрыгожванне. Часта жанчыны, каб паказаць усю сваю красу, скiдаюць адзежу або ўзнiмаюць яе, адхiнаючы голую прыгажосць, аддаючы перавагу ружоваму колеру цела перад залатым бляскам адзення. Аднак калi б (жудаснае ўяўленне, няхай нас багi бароняць ад намёкаў нават на яго здзяйсненне), калi б у сама прыгожых жанчын зняць з галавы валасы i пазбавiць iхнi твар прыроднай красы, то няхай любая будзе хоць самой Венерай, акружанай грацыямi i купiдонамi, падперазанай сваiм поясам, хай пахне кiнамонам i струменiць бальзам, калi будзе лысая, дык нават свайму Вулкану не зможа падабацца.

9.

|< Пред. 23 24 25 26 27 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]