Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 58 из 278

Дык я павiнен падрыхтавацца назiраць гэтае надзвычайнае дзiва.

I вось пад поўнач яна вядзе мяне на дыбачках на гарышча i загадвае глядзець праз нейкую шчылiнку ў дзвярах. А далей усё адбывалася так.

Перш за ўсё скiдае з сябе Панфiла апраткi i, адчынiўшы нейкую шкатулку, вымае адтуль мноства скрыначак, здымае з адной накрыўку i, набраўшы мазi, расцiрае яе доўгi час мiж далонямi, а пасля намазвае ўсё цела ад ног да галавы. Доўга шэпчацца са сваёй лямпай, урэшце пачынае трэсцiся ўсiмi членамi. А пакуль яны ўздрыгваюць, iх пакрывае далiкатны пушок, вырастаюць моцныя пёры, нос загiнаецца i цвярдзее, крывымi робяцца ногi. Памфiла становiцца савой. Жаласлiва крыкнуўшы, яна выпрабоўвае свае сiлы, злёгку падскокваючы над зямлёй. А неўзабаве, узняўшыся ўгору i распусцiўшы крылле, адлятае.

22. Яна перамянiла выгляд сiлай свайго магiчнага майстэрства, а я, быццам зачараваны, акамянелы ад здзiўлення толькi што ўбачаным, адчуў сябе абы-кiм, толькi не Луцыем. Амаль страцiўшы прытомнасць, ашаломлены да крайнасцi, я доўга працiраў вочы, стараючыся пераканацца, што не сплю. Нарэшце, апамятаўшыся i вярнуўшыся да рэчаiснасцi, хапаю руку Фацiды i, падымаючы яе да сваiх вачэй, гавару:

"Не адмаўляй, прашу цябе, пакуль спрыяе нам выпадак, даць мне найвялiкшы доказ выключнай тваёй да мяне прыхiльнасцi i ўдзялi мне крышачку гэтай мазi.

|< Пред. 56 57 58 59 60 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]