Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке) :: Апулей
Страница:
57 из 278
Аб гэтым я здагадваюся i гэта адчуваю, бо раней я грэбаваў жанчынамi i iхнiмi абдымкамi, а ты мяне гэтымi блiскучымi вочкамi, румянымi шчочкамi, кучаравай галоўкай, сакавiтымi пацалункамi i пахучымi грудкамi зацягнула ў сваю, хоць i жаданую, няволю. Я ўжо i дамоў не спяшаюся, не рыхтуюся да ад'езду i вось гэтай ночы з табой нi на што не памяняю".
20. "Вельмi хацела б я, - адказвае яна, - зрабiць табе, Луцый, тое, чаго ты жадаеш, аднак, не гаворачы пра яе надзвычайную насцярожанасць у прыватным жыццi, магiчнымi справамi яна займаецца ў поўнай адзiноце, недаступная чужому воку. Але твая просьба даражэйшая мне за маю бяспеку, i пры першай магчымасцi я пастараюся яе выканаць. Толькi, як я ўжо казала раней, ты пра гэту такую важную справу павiнен непарушна маўчаць".
Пакуль мы так балакалi, у абаiх у душы i целе прачнулiся пачуццi пажадлiвасцi. Раздзеўшыся дагала, мы аддалiся шаленствам Венеры... Калi я вельмi стамiўся i быў перакананы, што дасягнуў верху здавальнення, Фацiда з уласнай шчодрай самаадданасцi адкрыла мне на заканчэнне новую крынiцу бязмежнай юрлiвасцi... Нарэшце, знясiлеўшы, мы самкнулi вочы, i моцнае забыццё пратрымала нас у абдымках да самага рання.
21. Не шмат пасля таго правялi мы такiх ночак, калi раптам аднаго дня прыбягае да мяне ўсхваляваная Фацiда i паведамляе, што яе гаспадыня, якой нiякiя чары дагэтуль не памаглi ў яе любоўных справах, сягоння ўночы будзе абарочвацца ў птушку i ў такiм выглядзе паляцiць да свайго жаданага.
|< Пред. 55 56 57 58 59 След. >|