Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 56 из 278

Там яна, вымаўляючы заклiнаннi над яшчэ трапяткiмi вантробамi, вылiвае розныя вадкасцi - то крынiчную ваду, то малако, то горны мёд, то вiно. Пасля тыя валасы, сплёўшы i звязаўшы вузламi, кладзе з рознымi пахнiламi на вуголле, каб спалiць. I вось у той час сiлай чараў i тайнай уладай над багамi яны ствараюць, што целы тых, чые валасы патрэсквалi i дымiлiся, прымаюць праз нейкi час чалавечую душу i адчуваюць, i чуюць, i рухаюцца, i, занаджаныя пахам астаткаў свайго цела, прыходзяць сюды, i, замест таго беатыйскага юнака, стараючыся ўвайсцi, ломяцца ў дзверы. А тут якраз з'яўляешся ты i пад уплывам выпiтага вiна, збiты з толку начной цемрай i ўзброены, быццам той шалёны Аякс, дастаеш свой меч. Толькi Аякс, напаўшы на жывёлу, перарэзаў увесь статак, а ты за яго адважнейшы, бо пад тваiмi ўдарамi выпусцiлi дух тры надзьмутыя бурдзюкi. Такiм чынам, у маiх абдымках знаходзiцца той, хто перамог ворагаў, не пралiўшы нi кроплi крывi, ты не чалавеказабойца, а бурдзюказабойца".

19. Жывая гутарка Фацiды развесялiла мяне, i я адказваю ёй жартам: "Вiдаць, я магу гэта праяўленне адвагi, якое мяне так праславiла, лiчыць адным з дванаццацi Геркулесавых подзвiгаў, параўноўваючы з трохцелым Герыонам цi з трохгаловым Цэрберам, бо i бурдзюкоў гэтулькi ж! Аднак для таго, каб я шчыра i ад душы дараваў твой праступак, якi каштаваў мне гэтулькi непрыемнасцяў, выканай маё запаветнае жаданне i пакажы мне, як твая гаспадыня займаецца гэтай боскай навукай. Я хачу ўбачыць, як яна выклiкае багоў, як рыхтуецца да сваiх чараў, бо да ўсяго, што адносiцца да магii, я вялiкi аматар. Мiж iншым, мне здаецца, што i ты сама не навiчок у гэтых справах, што маеш значны вопыт.

|< Пред. 54 55 56 57 58 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]