Метамарфозы, ци Залаты асёл (на белорусском языке)   ::   Апулей

Страница: 86 из 278

I вось Апалон, хоць i грэк i нават iанiец, дае прароцтва, з увагi на складальнiка мiлецкага апавядання, на лацiнскай мове:

33. "Пастаў няшчасную дачку на ўскрай скалы высокай

I, як на пахаванне, на вяселле апранi.

Не знойдзецца, няшчасны бацька, зяць смяротны,

Ён будзе дзiкi i надзвычай люты, як дракон.

На крылах аблятае ён эфiр i ўсiх стамляе,

Наносiць раны ўсiм i полымем гарачым палiць.

Дрыжыць Юпiтэр перад iм, багi яго баяцца,

Наводзiць страх ён i на Стыкс, на змрочную падземную раку".

Пачуўшы такi адказ найсвяцейшага прадказальнiка, раней шчаслiвы кароль едзе назад незадаволены, сумны i расказвае жонцы, што прадказаў яму злавесны вяшчун. Гаруюць яны i плачуць даволi доўгi час. Аднак нiчога не зробiш, даводзiцца выконваць злавесны загад няўмольнага лёсу.

Як да пахавання вядзецца перадвясельная падрыхтоўка няшчаснай дзяўчыны. Цьмяна гараць i чарнеюць ад сажы вясельныя факелы, гук вясельнай флейты пераходзiць у жалобны лiдыйскi напеў, i вясёлыя гiменеi канчаюцца жаллiвымi выкрыкамi, а маладая выцiрае слёзы шлюбным вэлюмам. Увесь горад спачувае горкай долi збедаванай сям'i, i з агульнай згоды выдаецца загад на ўсеагульную жалобу.

34. Аднак неабходнасць падпарадкавацца волi неба заклiкае бедную Псiхею да наканаванай пакуты. А калi ўсё было падрыхтавана да святкавання хаўтурнага шлюбу, рушыла ў дарогу пры ўсiм народзе, пры агульнай скрусе пахавальнае шэсце без нябожчыка. I заплаканую Псiхею вядуць не як да шлюбу, а як на ўласнае пахаванне.

|< Пред. 84 85 86 87 88 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]