Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
109 из 115
Тут дзяўчыне Спак падалося, быццам гаспадыня яехацела яшчэ штосьцi сказаць, але спахапiлася i прыкусiла губу.
- А цяпер дайце мне, панi баранэса, волю.
- Ты можаш распараджацца ў маёнтку, як табе неабходна. Барон у ад'ездзе. Я папрасiла яго паехаць вярхом насустрач доктару i прыспешыць яго.
Дзяўчына Спак чакала, што Марыт Эрыксдотэр неяк паспрабуе вывесцi маладога барона з непрытомнасцi, але тая, на яе вялiкае расчараванне, нiчога падобнага рабiць не стала.
Замест гэтага яна загадала сабраць у кучу ўсё адзенне барона Адрыяна: i тое, якое ён насiў цяпер, i тое, якое апранаў у ранейшыя гады i якое можна было яшчэ адшукаць. Яна хацела бачыць усё, што ён калi-небудзь надзяваў на сябе: i панчохi, i кашулi, i рукавiцы, i шапкi.
У той дзень у Хедэбю толькi i рабiлi, што шукалi. Хоць дзяўчына Спак цiшком уздыхала аб тым, што Марыт, бадай, усяго толькi звычайная знахарка i варожыць, як усе, яна паспяшалася выцягнуць з розных камодаў i паддашкавых клецяў, з сундукоў i шафаў усё, што належала хвораму. Маладыя баранэсы, якiя добра ведалi, што насiў Адрыян, дапамагалi ёй, i неўзабаве яна спусцiлася ўнiз да Марыт з цэлай кучай адзення.
Марыт расклала адзенне на кухонным стале i пачала разглядваць кожную рэч асобна. Яна адклала ўбок пару старых чаравiкаў, таксама пару маленькiх рукавiчак i кашулю.
|< Пред. 107 108 109 110 111 След. >|