Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке)   ::   Лагерлеф Сельма

Страница: 107 из 115

I яна са здзiўленнем сказала сабе самой: "Дык вось як пакутавала я тады! Дык вось што азначае кагосьцi кахаць! Як моцна i соладка пакутавала я тады!"

Перад яе вачыма паўстаў юны, вясёлы, дужы i прыгожы Паўль Элiясан. Яна прыгадала яго позiрк, яго голас, кожны яго рух. Сэрца яе напоўнiлася ўспамiнамi аб iм.

Марыт думала, што кахала яго ўвесь гэты час, i, пэўна, так яно i было! Але як астылi яе пачуццi за гэтыя доўгiя гады! Цяпер жа, у гэты момант, душа яе зноў успыхнула ранейшым гарачым полымем.

Але разам з каханнем у ёй прачнулiся i ўспамiны аб той жахлiвай пакуце, якую перажывае чалавек, губляючы таго, каго кахае.

Марыт кiнула позiрк на дзяўчыну Спак, якая ўсё яшчэ стаяла i плакала. Цяпер Марыт ведала, як цяжка пакутавала яна. Яшчэ зусiм нядаўна ёю валодаў холад пражытых гадоў. Яна забылася тады, як пячэ агонь, цяпер жа ўспомнiла аб гэтым. Яна не хацела, каб па яе вiне хтосьцi пакутаваў гэтак жа, як некалi пакутавала сама; Марыт паднялася i падышла да дзяўчыны.

- Хадземце! Я пайду з вамi, паненка! - коратка сказала яна.

Такiм чынам, дзяўчына Спак вярнулася ў Хедэбю разам з Марыт Эрыксдотэр. За ўсю дарогу Марыт не вымавiла нi слова. Ужо потым аканомка зразумела, што па дарозе яна, напэўна, абдумвала, як ёй павесцi сябе, каб адшукаць пярсцёнак.

Аканомка прайшла з Марыт у дом прама з параднага ганка i ўвяла яе ў спальню. Там усё было па-ранейшаму. Адрыян ляжаў прыгожы i бледны, але цiхi, быццам мярцвяк, а баранэса, не варушачыся сядзела побач, ахоўваючы яго спакой.

|< Пред. 105 106 107 108 109 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]