Пярсцёнак Лёвеншольдаы (на белорусском языке) :: Лагерлеф Сельма
Страница:
21 из 115
Пастар быў чалавек пажылы i, пачуўшы, што трэба наведацца да хворага, якi жыў за многа мiль ад Бру ў непраходным гушчары, вырашыў - няхай замест яго паедзе пастар-ад'юнкт**. Але дачка памiраючага, якая прынесла пастару гэту вестку, адмовiлася наадрэз. Няхай едзе сам пастар, цi ўвогуле нiкога не трэба. Бацька, маўляў, кланяўся i загадваў перадаць: яму патрэбна расказаць нешта, аб чым можна ведаць толькi пастару, а больш нiкому на свеце.
* Сэтар - невялiкае паселiшча тыпу хутара на аддаленых ад жылля лясных пашах.
** Пастар-ад'юнкт - другi святар, якога прызначалi ў дапамогу пастару ў некаторых прыходах.
Пачуўшы гэта, пастар пакапаўся ў сваёй памяцi. Борд Бордсан быў добры чалавек. Праўда, крыху праставаты, але не з-за гэтага ж яму трывожыцца на смяротным ложы. Ну, а калi разважыць па-чалавечы, то святар сказаў бы, што Борд Бордсан быў адным з тых, хто пакрыўджаны богам. Апошнiя сем гадоў селянiна даймалi розныя беды i няшчасцi. Сядзiба згарэла, а жывёла або падохла ад павальнага мору, або яе задралi дзiкiя звяры. Мароз спустошыў раллю, так што Борд збяднеў, як Iоў. Пад канец жонка яго прыйшла ў такую роспач ад усiх гэтых бядот, што кiнулася ў возера. А сам Борд перабраўся ў пастухову хацiну ў глухiм лесе; гэта было адзiнае, чым ён яшчэ валодаў. З таго часу нi сам ён, нi дзецi яго не хадзiлi ў царкву. Аб гэтым неадночы гаварылi ў пастарскiм маёнтку, не разумеючы, цi жывуць яшчэ Бордсаны ў iх прыходзе, цi не.
|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|